Кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі сёньня першымі абнавілі Палац незалежнасьці, пабудаваны ў Менску ў раёне вуліцы Арлоўскай. Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін, паводле прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, у якасьці асноўнага пытаньня разглядаюць «разьвіцьцё інтэграцыі і ход працы над праектам дамовы аб Эўразійскім эканамічным зьвязе». Кіраўнікі іншых дэлегацыяў сёньняшні вечар прысьвячаюць двухбаковым перамовам.
Нурсултан Назарбаеў і Ўладзімер Пуцін да агульнага саміту СНГ, які пачнецца раніцай 25-га кастрычніка, разам з Аляксандрам Лукашэнкам сёньня праводзяць свой «міні-саміт».
Экспэрты адзначаюць, што пакуль на Агульнай эканамічнай прасторы ў Беларусі, Казахстана і Расеі ня ўсё ідзе гладка і сынхронна. Напрыклад, кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка сёньня заклікаў дэпутатаў хутчэй прыняць блёк эканамічных законаў аб банкруцтве, канкурэнцыі, манаполіях. Аргумэнт сьпікера быў такі — Расея і Казахстан гэткія законы ўжо маюць.
Пра будучыя нестыкоўкі экспэрты папярэджвалі ад самага пачатку, — адзначае эканаміст Леў Марголін:
«Мы маем такую сытуацыю, калі ў адзін саюз уваходзяць дзьве краіны зь пераважна рынкавай эканомікай і адна краіна (Беларусь) зь пераважна адміністратыўна скіраванай. Таму шмат хто адзначае: нельга „скрестить коня и трепетную лань“. Але ж такія спробы робяцца.
Болей за тое, Лукашэнка, мабыць, спадзяецца, што Расея і Казахстан, як больш прасунутыя краіны, як краіны з большымі фінансавымі магчымасьцямі, як-небудзь выцягнуць на сабе і Беларусь. Ня кінуць жа яе. Усё ж у адным Мытным саюзе».
Аднак падобна, што праблемных краінаў у Эўразійскім саюзе можа дадацца. Сёньня некаторыя расейскія мэдыі паведамілі, што Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка будуць разглядзяць заяву кіраўніцтва Армэніі, якая нібыта хоча далучыцца да «тройкі».
Такое жаданьне публічна агучыў прэзыдэнт Саргсян. Але на хуткае пашырэньне Эўразійскай супольнасьці разьлічваць усё ж нельга, — лічыць дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Ён згадвае, што Армэнія ня мае агульнай дзяржаўнай мяжы зь ніводнай краінай «тройкі»:
«Гэта крышку праблематычна. Але, зь іншага боку, калі няма агульнай мяжы, можна выкарыстоўваць агульны Мытны кодэкс. Пра гэта ідзе гаворка ў дачыненьні да некаторых краінаў, якія кажуць, што патэнцыйна маглі б удзельнічаць у Мытным саюзе.
Наколькі ёсьць верагоднасьць, што Армэнію сёньня далучаць да „тройкі“? Я думаю, што сёньня могуць быць зробленыя толькі заявы, магчыма, дэклярацыі сур’ёзнага ўзроўню. Усё ж гэта не такі просты працэс. Нягледзячы на тое, што ў рамках эўразійскай інтэграцыі ўсё ідзе па спэцыфічных „панятках“.
Тым ня менш сам Лукашэнка падкрэсьліваў, што іншым краінам трэба прайсьці пэўны шлях, каб далучыцца. У любым выпадку гэта ня так проста. Мне нават падаецца, што Ерэван, нягледзячы на сваю заяву, імкнецца па-спрынтэрску ўскочыць у гэтую інтэграцыю. Хутчэй Армэнія будзе гуляць на пэўных супярэчнасьцях паміж Расеяй, Мытным саюзам і прапановамі, якія ідуць Армэніі з боку Эўразьвязу».
Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько так кажа пра намер Армэніі:
«Гэта будзе нармальны прэцэдэнт для іншых. Бо раней тая ж Малдова, напрыклад, казала: можа, мы і за, але ж у нас няма агульнай мяжы. Тут трэба разглядаць глыбей. Так што гэта менавіта далейшая пэрспэктыва».
Сёньня прадугледжаныя і двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацыяў. Хто і з кім будзе сустракацца, вырашаецца на роўні кіраўніцтва асобных краінаў, паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе СНД.
Ужо вядома, што Ўладзімер Пуцін зьбіраецца правесьці дзьве такія сустрэчы — з Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Януковічам. Ня выключана, што кіраўнікі Расеі і Беларусі абмяркуюць сытуацыю вакол «Уралкалія».