Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меч за лягатып 500-годзьдзя Аршанскай бітвы


Фрагмэнт карціны «Бітва пад Воршай»
Фрагмэнт карціны «Бітва пад Воршай»

Гомельская кааліцыя «Наша альтэрнатыва» абвясьціла конкурс на лепшы лягатып, прысьвечаны 500-годзьдзю бітвы пад Воршай. Пераможца атрымае меч.

«Лягатып павінен быць унікальным, зразумелым, каляровым, на беларускай мове і абавязкова ўтрымліваць лічбу 500, бо мы маем выкарыстоўваць яго на самых розных відах прадукцыі. Гэта будзе працягам нашай кампаніі «Нацыянальныя сымбалі — у кожны дом!», — сказаў Свабодзе гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі.

8 верасьня 2014 году споўніцца пяць стагодзьдзяў, як харугвы Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам найвышэйшага гетмана Кастуся Астроскага разьбілі амаль утрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Краіна была фактычна ўратаваная ад чужога панаваньня. Пра слаўную перамогу даведалася ўся Эўропа. Баталія ўвайшла ў хрэстаматыі вайсковай гісторыі як узор бліскучай тактыкі змаганьня зь пераважаючымі сіламі праціўніка.

На думку арганізатараў конкурсу, юбілей бітвы пад Воршай — добрая нагода для мастакоў, графікаў, аматараў слова пакінуць і свой сьлед у гісторыі, стварыўшы ўнікальны лягатып да слаўнай даты.

Працы ў электронным варыянце (адсканаваныя малюнкі таксама) прымаюцца да 10 сьнежня 2013 году на адрас sos2012belarus@gmail.com.

Пераможцу чакае галоўны прыз — меч сярэднявечнага рыцара ВКЛ (навадзел), нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і кубак з выявай «Пагоні».

Будуць і заахвочвальныя прызы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG