Між тым напрыканцы мінулага году ўлады прагназавалі павелічэньне ВУП у 2013 годзе на 8,5%.
Ці можна па выніках чацьвёртага кварталу нагнаць страчанае і выйсьці на плянавы паказьнік?
«Гэта адназначна немагчыма. Каб выканаць плян, трэба інтэнсіўна працаваць і ўдзень, і ўначы. Ды яшчэ пры гэтым каб ішла адгрузка прадукцыі. Хоць захады на гэты конт і робяцца. Днямі мне адзін знаёмы дырэктар заводу распавёў, што з кіраўнікамі прадпрыемстваў правялі плянэрку. І на ёй было вельмі грозна сказана: калі прагнозныя паказьнікі ня будуць выкананыя, то будуць самыя жорсткія наступствы. А ў нас жа адзін з асноўных прагнозных паказьнікаў — гэта аб’ём вытворчасьці, які ў выніку і дае ВУП», — заявіў Радыё Свабода эканаміст Леў Марголін.
Марголін лічыць, што ў правале найбольш вінаватая прамысловасьць:
«Тут найперш нэгатыўную ролю адыгралі два фактары. Першы — скарачэньне попыту на прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, асабліва з боку расейцаў. Другі — больш жорсткая манэтарная палітыка Нацбанку Беларусі. Ён спыніў крэдытаваньне часткі прадпрыемстваў. А калі няма попыту і рэнтабэльнасьць вытворчасьці вельмі нізкая, то бяз новых крэдытаў пашыраць вытворчасьць немагчыма. А рост ВУП — гэта якраз і ёсьць пашырэньне вытворчасьці».
Леў Марголін адзначае, што невыпадкова найгоршыя паказьнікі сёлета ў Віцебскай вобласьці. Гэта зьвязана з тым, што спынілася мінулагодняя схема растваральнікаў-разбаўляльнікаў, якія ішлі на Захад пераважна з «Нафтану». З-за гэтага і «падсела» Віцебская вобласьць.
Дарэчы, 22 кастрычніка экспэрты Ўсясьветнага банку прэзэнтавалі ў Менску свой эканамічны агляд. Яны прагназуюць рост ВУП у Беларусі сёлета ў памеры 1%.
Прагноз на 2014 год – 1,5%.