Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты «Ляпіс Трубяцкой» трапілі ў аварыю. Адзін чалавек загінуў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Аварыя адбылася днём 19 кастрычніка на Пулкаўскай шашы, паведаміў мясцовы тэлеканал TV100. Аўтобус урэзаўся ў грузавік, які спыніўся на чырвоны сыгнал сьветлафору.

Загінуў зьменны кіроўца, які ў момант аварыі сядзеў побач з асноўным у лабавага шкла — менавіта ў гэтую частку прыйшоўся ўдар. Усяго ў салёне было 29 чалавек. Траўмы сярэдняй ступені цяжкасьці атрымалі дзве дзяўчыны, 19-ці і 24-х гадоў.

Да цяперашняга моманту іх ужо адпусьцілі зь лякарні. Неўзабаве пасьля ДТЗ у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зьявілася інфармацыя аб тым, што аўтобус вёз людзей на канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой», заплянаваны на суботні вечар.

На Радзіму беларускія турысты вернуцца 20 кастрычніка, ужо на іншым аўтобусе, які выехаў зь Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Паводле мясцовых мэдыяў, у момант аварыі ў Санкт-Пецярбургу ішоў дождж.

На сьветлафоры грузавік наперадзе рэзка загамаваў, а аўтобусу не хапіла тармазнога шляху. Магчыма, выратаваць пацярпелага кіроўцу ўдалося б, калі б машына хуткай дапамогі ня так доўга дабіралася да месца ДТЗ з-за коркаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG