Даведка «Радыё Свабода» — Фэлікс Дзяржынскі
Фелікс Дзяржынскі (1877 — 1926 ) — заснавальнік ВЧК.
Паходзіць зь Дзяржынава — хутар за 15 кілямэтраў ад Івянца ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці.
У розныя гады ён быў наркамам унутраных спраў, арганізатарам «чырвонага тэрору», кіраваў барацьбой з паўстанцкім рухам ва Ўкраіне, быў адным з арганізатараў масавага тэрору ў Крыму, старшынём ГПУ.
Населеныя пункты, названыя ў гонар Дзяржынскага, ёсьць ў Беларусі, Расеі, Украіне, Казахстане, Прыднестроўі і Армэніі.
Найвышэйшая кропка Беларусі называецца гара Дзяржынская.
Імя заснавальніка ВЧК носяць прамысловыя прадпрыемствы ва Ўкраіне і Расеі.
У Менску ёсьць праспэкт Дзяржынскага. Праспэкты з такім самым імём ёсьць у расейскіх гарадах Архангельск, Наварасійск, Ніжні Тагіл, Навасібірск, Арэнбург, Яраслаўль, а таксама ва ўкраінскіх Данецку і Крывым Рогу.