Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец апошнія дні ў няволі


У сустаршыні БХД, палітвязьня Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовае пакараньне за Плошчу ў спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, у суботу, 19 кастрычніка, заканчваецца тэрмін абмежаваньня волі, нагадвае прэс-служба БХД.


Севярынец быў арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасьці ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 году, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ і быў прысуджаны да трох гадоў абмежаваньня волі. Адбывае пакараньне ў Куплінскай спэцкамэндатуры № 7.

Сябры і паплечнікі Паўла зьбіраюцца сустракаць яго а 10-й гадзіне ў суботу ля будынку кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля «Майстэрні мэталавырабаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG