Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец падарыў камэндатуры душ


Павал Севярынец на хіміі
Павал Севярынец на хіміі
Адміністрацыя спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне палітвязень Павал Севярынец, прыняла ў дар бойлер. Цяпер асуджаныя змогуць прымаць душ.

Бойлер на самым пачатку знаходжаньня Севярынца ў спэцкамэндатуры прывезьлі сябры БХД з Кобрына. Але адміністрацыя тады адмовілася яго прыняць, бо трэба была афармляць шмат дакумэнтацыі.

Як сказаў Павал праваабарончаму цэнтру «Вясна», усталяваньне больш як 200-літровага якаснага нарвэскага бойлера даўно б разьвязала праблему адсутнасьці гарачай вады ў спэцкамэндатуры. Ён адзначыў, што ўжо колькі гадоў адсутнасьць душавой была галоўнай напругай для куплінскай «хіміі».

«Дай Бог, каб дайшло да ладу. Як жа гэта, каб паўсотні мужыкоў дый без гарачай вады», — адзначыў Павал Севярынец.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году. 19 кастрычніка сёлета ён мае вызваліцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG