Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прагуляла Гішпаніі і заняла апошняе месца ў групе


Гасьцявой паразай ад зборнай Гішпаніі зь лікам 1:2 завяршыла ў ноч на 12 кастрычніка нацыянальная зборная Беларусі па футболе выступ у адборачным турніры чэмпіянату сьвету − 2014.

Мячы забілі Хаві Эрнандэс (61), Альвара Нэгрэда (78) і Сяргей Карніленка (89. Дзякуючы гэтай перамозе, гішпанцы наўпрост выйшлі ў фінальную частку сусьветнага першынства.

Вынікі матчаў зборнай у гэтым адборачным цыклі: Грузія — Беларусь — 1:0. Францыя — Беларусь — 3:1. Гішпанія — Беларусь — 0:4. Беларусь — Грузія — 2:0. Фінляндыя — Беларусь — 1:0. Беларусь — Фінляндыя — 1:1. Беларусь — Францыя — 2:4.

Заключны тур у групе пройдзе 15 кастрычніка: Гішпанія — Грузія, Францыя — Фінляндыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG