Актывісты пратэставалі супраць звальненьня грамадзян з палітычных матываў.
Менгарвыканкам забараніў акцыю, спаслаўшыся на тое, што ў месцы плянаванага пікету будуць праводзіцца працы па ўборцы тэрыторыі. Ільля Дабратвор палічыў гэты адказ надуманым і вырашыў правесьці акцыю сёньня раніцай. Але з раніцы там стаяў АМАП.
«Міліцыянты прыехалі адразу, яны чакалі з раніцы, але мы вырашылі ўвечары правесьці. Праз тэлефон я сказаў, што акцыі ня будзе, і амапаўцы сышлі па абедзе. А пятай мы правялі зь сябрам пікет цягам 10 хвілін. Мы дасталі расьцяжку „Не — палітычным звальненьням“, на асфальце зрабілі такі ж надпіс, раскідалі ўлёткі. Калі мы зьяжджалі зь месца пікету на таксі, зьявіліся міліцыянты. Цяпер я рыхтуюся, што мяне затрымаюць», — распавёў Свабодзе Ільля Дабратвор.
Грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор лічыць сваё звальненьне ў верасьні зь беларускага аддзяленьня аўстрыйскай фірмы Kapsch палітычна матываваным.
«Пасьля вызваленьня з „сутак“ даведаўся пра сваё звальненьне. Даведка з турмы на Акрэсьціна была, але ў ёй няма тлумачэньня, як я трапіў на Акрэсьціна. А РУУС не дае гэтай даведкі грамадзянам, а толькі на запыты з працы ці суду. Яны мяне звольнілі за прагул», — распавёў Ільля.
Таксама ён паведаміў, што падаў у Фрунзенскі суд Менску пазоў аб аднаўленьні на працы.
Актывіст руху салідарнасьці «Разам» Ільля Дабратвор 30 жніўня праехаў у менскім мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам у гонар вызваленьня лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Актывіста затрымалі і адвезьлі ў турму на Акрэсьціна.
2 верасьня суд арыштаваў яго на 5 сутак.