На расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2013» адпрацоўваюцца наступальныя сцэнары, а не абарончыя, як афіцыйна дэкляруецца, заявіў кіраўнік камісіі па нацыянальнай бясьпецы ў сэйме Латвіі Валдзіс Затлерс.
Як заявіў у сераду агенцтву BNS Мартыньш Эткінс — прэс-сакратар Партыі рэформаў, на чале якой стаіць Валдзіс Затлерс, — у камісіі сэйму лічаць, што вучэньні па такім сцэнары не спрыяюць узаемнаму даверу і ўзмацняюць напружанасьць у рэгіёне.
«На супярэчнасьці з афіцыйна абвешчанай Расеяй мэтай вучэньняў паказвае і вялікая колькасьць вайскоўцаў, якія бяруць удзел, — звыш 22 тысяч — і адзінак тэхнікі: цяжкай артылерыі, танкаў, ракет, дэсантных караблёў і падводных чаўноў», — заявіў Валдзіс Затлерс.
Ён заклікаў расейскіх прадстаўнікоў забясьпечыць празрыстасьць у працэсе вучэньняў.
Вучэньні «Захад-2013» працягнуцца да 26 верасьня. Паглыблены аналіз і ацэнку гэтых вучэньняў камісія сэйму па нацыянальнай бясьпецы Латвіі дасьць у кастрычніку, калі адказныя латвійскія службы падсумуюць вынікі назіраньня.
20 верасьня пачаліся сумесныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні «Захад-2013», якія праходзяць на дзевяці палігонах Беларусі, Калінінградзкай вобласьці (Расея) і ў акваторыі Балтыйскага мора. У іх бяруць удзел каля 12 тысяч расейскіх і каля 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў. Паводле афіцыйных дадзеных, мэта вучэньняў — адпрацоўка пытаньняў сумеснай падрыхтоўкі і прымяненьня груповак войскаў дзеля бясьпекі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.