У Беларусі адначасова пачаліся манэўры аб’яднанай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі «Захад-2013» і манэўры сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ «Узаемадзеяньне-2013».
На 6 беларускіх палігонах пройдуць вучэньні Рэгіянальнай беларуска-расейскай групоўкі «Захад-2013». Для ўдзелу ў манэўрах прыбылі 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў: амаль тысяча ў Берасьце і больш за тысячу ў Гародню. Асноўная вайсковая гульня пройдзе ў Гарадзенскай вобласьці непадалёк ад беларуска-польскай мяжы. Сумесныя сілы ізалююць ды зьнішчаць экстрэмісцкая групоўкі, якія нібыта праніклі з прылеглай тэрыторыі, каб распаліць у Беларусі ўнутраны канфлікт. У манэўрах плянуецца задзейнічаць 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў і пэўную колькасьць рэзэрвістаў. Колькі дакладна, Мінабароны дагэтуль не паведамляе. Вядома, што сотні мужчын, якія стаяць на вайсковым уліку, былі папярэджаныя, што іх могуць прызваць для ўдзелу ў манэўрах.
У чым асаблівасьць манэўраў «Захад-2013»? Кіраўнік управы інфармацыі Мінабароны палкоўнік Уладзімер Мацьвееў мяркуе, што яна ў адначасовым правядзеньні ў Беларусі і манэўраў апэратыўных сілаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ):
«Асаблівасьцю вучэньняў зьяўляецца ўдзел у іх ня толькі ваеннаслужачых Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі, але і Армэніі, Казахстану, Кіргізстану і Таджыкістану ў межах манэўраў калектыўных сіл рэагаваньня АДКБ «Узаемадзеяньне-2013». Гэтыя манэўры праходзяць на адзіным стратэгічным фоне з вучэньнямі «Захад-2013».
Манэўры апэратыўных сілаў АДКБ пад назвай «Узаемадзеяньне-2013» былі ўрачыста адкрытыя ўчора, а рэальна пачаліся сёньня. Разам зь беларускімі вайскоўцамі, якія ўваходзяць у калектыўныя сілы АДКБ, у іх будуць задзейнічаныя расейскія дэсантнікі з Тальяці, частка з брыгады аўтамабільных войскаў з Казахстану. Асноўная пляцоўка манэўраў — палігон паміж Бабруйскам і Асіповічамі. Падчас манэўраў упершыню ў гісторыі АДКБ парашутным спосабам будзе выкінуты дэсант з самаходных гармат. На аэрадром «Мачулішчы» пад Менскам ужо селі 15 адзінак авіятэхнікі краін АДКБ, якія будуць задзейнічаныя ў дэсанце.
Чаму манэўры вырашана правесьці адначасова? Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін бачыць сама меней дзьве прычыны:
«Па-першае — гэта эканомія. Па-другое, вырашана праверыць узаемадзеяньне штабоў. Апэрацыі войскаў АДКБ арганізоўвае штаб АДКБ. А манэўры „Захад-2013“ арганізоўвае штаб адзінай групоўкі сухапутных войскаў Беларусі і Расеі і адзінай рэгіянальнай групоўкі СПА. Атрымліваецца нават тры штабы. Бо самае цяжкае — гэта наладзіць узаемадзеяньне штабоў. Таму будуць правярацца ня толькі лягістыка, сродкі дастаўкі, але і сродкі сувязі, узаемадзеяньне камандзіраў, вайскоўцаў на ўсіх узроўнях».
Ці аб’яднаныя манэўры, якія праходзяць адначасова, і агульным сцэнарам?
«У аснову задумы вучэньня пакладзены адзін з варыянтаў разьвіцьця ваенна-палітычнай абстаноўкі ў выпадку пранікненьня на тэрыторыю ўмоўнай дзяржавы-сябра АДКБ экстрэмісцкіх груп, якія ставяць сваёй мэтай правядзеньне тэрарыстычных актаў і дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне», — паведамляе Мінабароны Беларусі. Аляксандар Алесін кажа пра гэта прасьцей — «сырыйскі варыянт»:
«Можна, вядома, меркаваць, што маецца на ўвазе нейкая супярэчнасьць паміж уладай і польскай меншасьцю і што Польшча абараняе інтарэсы братоў па крыві. А далей — як у Сырыі. Што аказваецца дапамога грашыма, зброяй, дывэрсійнымі групамі. Гэта ўжо галіна чыстай фантастыкі, але вайскоўцам жа галоўнае — пагуляць».
Паводле Мінабароны, на манэўрах «Захад-2013» будуць задзейнічаныя бесьпілётныя лятальныя апараты беларускай вытворчасьці.

Сумесныя сілы ізалююць ды зьнішчаць экстрэмісцкая групоўкі, якія нібыта праніклі з прылеглай тэрыторыі, каб распаліць у Беларусі ўнутраны канфлікт
Манэўры апэратыўных сілаў АДКБ пад назвай «Узаемадзеяньне-2013» былі ўрачыста адкрытыя ўчора, а рэальна пачаліся сёньня. Разам зь беларускімі вайскоўцамі, якія ўваходзяць у калектыўныя сілы АДКБ, у іх будуць задзейнічаныя расейскія дэсантнікі з Тальяці, частка з брыгады аўтамабільных войскаў з Казахстану. Асноўная пляцоўка манэўраў — палігон паміж Бабруйскам і Асіповічамі. Падчас манэўраў упершыню ў гісторыі АДКБ парашутным спосабам будзе выкінуты дэсант з самаходных гармат. На аэрадром «Мачулішчы» пад Менскам ужо селі 15 адзінак авіятэхнікі краін АДКБ, якія будуць задзейнічаныя ў дэсанце.
Чаму манэўры вырашана правесьці адначасова? Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін бачыць сама меней дзьве прычыны:
«Па-першае — гэта эканомія. Па-другое, вырашана праверыць узаемадзеяньне штабоў. Апэрацыі войскаў АДКБ арганізоўвае штаб АДКБ. А манэўры „Захад-2013“ арганізоўвае штаб адзінай групоўкі сухапутных войскаў Беларусі і Расеі і адзінай рэгіянальнай групоўкі СПА. Атрымліваецца нават тры штабы. Бо самае цяжкае — гэта наладзіць узаемадзеяньне штабоў. Таму будуць правярацца ня толькі лягістыка, сродкі дастаўкі, але і сродкі сувязі, узаемадзеяньне камандзіраў, вайскоўцаў на ўсіх узроўнях».
Гэта ўжо галіна чыстай фантастыкі, але вайскоўцам жа галоўнае — пагуляцьАляксандар Алесін