Празь беларускую мяжу ў Расею ідзе плынь нелегальнай прадукцыі з Польшчы, заявіў галоўны санітарны ўрач РФ Генадзь Анішчанка на прэс-канфэрэнцыі 20 верасьня.
«У нас ёсьць вельмі вялікія падазрэньні аб тым, што праз Польшчу ідзе высокая ступень даставаў, якія, мякка кажучы, не адпавядаюць заяўленым патрабаваньням, — прыводзіць словы Анішчанкі РІА „Навіны“. — Гэта азначае сапраўды напаўлегальныя, а нярэдка і крымінальныя схемы, калі ў Польшчу звозіцца нейкая прадукцыя, якая набывае прыкметы вытворчасьці нібыта іншай краіны, той жа Польшчы, і разыходзіцца празь Беларусь на тэрыторыю Расеі».
Раней Масква абвінавачвала Менск у тым, што пад выглядам беларускай у РФ пастаўляецца прадукцыя трэціх краінаў, уключаючы Польшчу.