Кіраўнік Ашчаднага банку Расеі Герман Грэф паведамляе, што «Беларуськалій» вядзе перамовы па зьмяненьні графіку плацяжоў па крэдыце ў 1 мільярд даляраў. Прычына — складаная сытуацыя пасьля разрыву пагадненьня з «Уралкаліем», паведамляе РБК.
Паводле слоў Грэфа, бакі знаходзяцца на стадыі перамоваў. Раней Грэф паведамляў, што «Сбербанк» падпіша пагадненьне зь «Беларуськаліем» пра рэфінансаваньне крэдыту ў другой палове лістапада 2013 году
Перамовы адбываюцца ў надзвычай цікавай палітычнай абстаноўцы. У СІЗА КДБ дагэтуль знаходзіцца генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслав Баўмгертнэр. Сьледчы камітэт Беларусі абвінавачвае яго ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў.
20 верасьня памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў паведаміў, што асобнай сустрэчы расейскага і беларускага прэзыдэнта ў Сочы падчас сэсіі АДКБ не плянуецца. Раней паведамлялася, што прэзыдэнты плянуюць сустрэцца і будзе ўзьнятае пытаньне «Ўралкалія».
Паводле Ўшакова, Расея разлічвае, што расейскага грамадзяніна Ўладзіслава Баўмгертнэра перададуць Расеі як найхутчэй. «Гэты працэс ужо трошкі зацягваецца», — сказаў Ушакоў.
Прыканцы ліпеня «Ўралкалій» абвясьціў пра спыненьне супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем» і выхад зь Беларускай калійнай кампаніі.