«Так, завялі справу на Руслана. Яму пра гэта ўчора паведамілі ў міліцыі. Пасьля таго як ён адбыў 7 сутак на Акрэсьціна ў жніўні, усё нібыта ішло нармальна, а тут раптам сказалі, што заведзеная справа!» — паведаміла Радыё Свабода жонка Руслана Мірзоева Мар’ям.
Тэлефон самога Руслана Мірзоева цяпер маўчыць. Раней сайту Хартыі-97 Руслан Мірзоеў паведаміў, што за ім лічыцца ў міліцыі ажно 5 парушэньняў, пра якія ён даведаўся нядаўна і нечакана, і што зараз яму пагражаюць 3 гады рэальнага зьняволеньня.
Таксама Руслан Мірзоеў сказаў, што ня робіць цяпер крытычных відэафільмаў, але цалкам ад творчасьці не адмовіўся і здымае «гумарыстычныя ролікі». «Як можна забіць у чалавеку палымяны парыў ягонага сэрца і жаданьне самарэалізавацца? Я разумею, у якой краіне я жыву, але не магу забіць у сабе гэтае імкненьне. Гэта б азначала згніць знутры», — казаў Руслан Мірзоеў.
Улетку Руслана Мірзоева звольнілі з МАЗа, пра які ён зьняў відэаролікі і выклаў у інтэрнэце. Пасьля зьяўленьня новых відэаролікаў пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні Руслан Мірзоеў быў затрыманы міліцыяй і асуджаны на 7 сутак арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Больш за год таму Руслан Мірзоеў быў асуджаны за крадзеж і адбываў за гэта «хатнюю хімію».