Ён працуе на хімічным рынку зь 2011 году. Ускладніць перамовы можа тое, што, паводле расейскага выданьня «Коммерсант», Сулейман Керымаў хоча прадаць свой пакет на траціну даражэй за рынкавую цану. Нібыта перамовы паміж Керымавым і Ротэнбэргам знаходзяцца ў вельмі актыўнай стадыі. Аднак прадстаўнікі Ратэнбэрга сытуацыю не камэнтуюць.
Паводле выданьня, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што супрацоўнічаць з «Уралкаліем» пры Керымаву ня будзе, а Аркадзь Ратэнбэрг «усіх задавальняе».
Але перамовы зь любым з прэтэндэнтаў на «Ўралкалій» могуць ускладніцца тым, што Сулейман Керымаў гатовы прадаць долю толькі істотна даражэй за рынкавы кошт. Па словах крыніцаў «Коммерсанта», ён просіць за 21,75% акцый «Уралкалія» каля $ 4,5 млрд (учора на біржы гэты пакет каштаваў толькі $3,4 млрд). У «Нафта-Маскве» Сулеймана Керымава, як і раней, абвяргаюць продаж яго пакета ва «Ўралкаліі».
Аб’ява пра скасаваньне партнэрства з «Беларуськаліем» з 30 ліпеня абваліла акцыі «Ўралкалія» амаль на 20%.
Раней расейскія мэдыі паведамлялі, што перамовы аб продажы пакета вядуцца зь пецярбурскім банкірам Уладзімерам Коганам, а таксама з уладальнікам АФК «Сыстэма» Ўладзімерам Еўтушэнкавым і ўладальнікам кампаніі «Руснефть» Міхаілам Гуцарыевым. Аднак спадар Еўтушэнкаў афіцыйна абверг цікавасьць да «Ўралкалію». У спадара Когана пакуль няма сродкаў на ўгоду і ўхваленьня ў вярхах.
Канстанцін Юмінаў з Raiffeisenbank адзначае, што калі ва «Ўралкалія» памяняецца акцыянэр, «усё можа вярнуцца ў сваё рэчышча» — напрыклад, кампанія вернецца да супрацоўніцтва зь беларускім вытворцам або да стратэгіі «высокая цана важнейшая за аб’ёмы».
Спадар Юмінаў лічыць Аркадзя Ратэнбэрга «лягічным» прэтэндэнтам і не сумняваецца, што ён зможа знайсьці фінансаваньне для ўгоды. Аднак для самой кампаніі могуць узьнікнуць рызыкі — калі доўг будзе павешаны на «Уралкалій» ці будзе вырашана для выплаты доўгу нарасьціць дывідэнды.