Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нафта Масква»: Керымаў не прадаваў акцыі «Уралкалія»


У кампаніі «Нафта Масква» абверглі інфармацыю пра тое, што Сулейман Керымаў прадаў буйны пакет акцый «Уралкалія».

«Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці», — сказаў карэспандэнту Свабоды прадстаўнік кампаніі «Нафта Масква» Сулеймана Керымава Антон Аверын.

Больш ніякай інфармацыі пра Керымава ён не паведаміў, у тым ліку пра яго месцазнаходжаньне і рэагаваньне на крымінальны перасьлед з боку беларускіх уладаў.

Раней кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў «Аляксандар Дабравінскі і партнэры» Аляксандар Дабравінскі ў Facebook паведаміў, што Керымаў 6 верасьня прадаў буйны пакет акцый кампаніі невядомаму банкіру з Санкт — Пецярбурга і выказаў меркаваньне, што гаворка ідзе пра Ўладзімера Когана.

«Цяжка паверыць, вядома, але ўжо занадта дакладны інфармацыйны рэсурс, які ніколі не падводзіў. Цікава пацьвердзяць або абвергнуць бакі гэтую
зьдзелку да адкрыцьця біржы ў панядзелак? І як адрэагуе біржа
і рынак на новага ўладальніка?», — напісаў ён.

Паводле інфармацыі Forbes, перамовы аб куплі долі Сулеймана Керымава ва «Уралкаліі» вядуць саўладальнік АФК «Сыстэма» Уладзімір Еўтушэнкаў, прэзыдэнт «РусНафты» Міхаіл Гуцэрыеў, а таксама былы банкір і кіраўнік Дзяржбуда Ўладзімер Коган. Дамоўленасьці пра зьдзелку пакуль няма.

Па дадзеных на 20 жніўня, фонд Suleyman Kerimov Foundation, якому Керымаў перадаў бэнэфіцыярныя правы на свае актывы, валодае 21,75 % акцый "Уралкалія". Зыходзячы з капіталізацыі кампаніі на Маскоўскай біржы такі пакет ацэньваецца прыкладна ў $3,1 млрд.

Паводле крыніцы Forbes, Гуцэрыеў нядаўна сустракаўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і абмяркоўваў канфлікт «Уралкалія» з
«Беларуськаліем», а яшчэ раней ён рабіў прапановы адносна пакупкі «Беларуськалія».

Крыніца блізкая да Когана пацьвердзіла Forbes, што ён вядзе актыўныя перамовы па набыцьці «Уралкалія» і ўжо блізкі да мэты.

Сьледчы камітэт Беларусі 2 верасьня вынес пастанову аб аб’яўленьні Сулеймана Керымава ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрполу, па «калійнай справе». У той жа дзень Інтэрпол абвясьціў расейскага сэнатара ў вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG