Максім Мірны (24-е месца ў парным рэйтынгу) і Андрэа Главачкава (8) выйгралі адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе ў зьмяшаным разрадзе.
6 верасьня ў вырашальным матчы «пасеяны» пад сёмым нумарам беларуска-чэскі дуэт выйграў у амэрыканкі Эбігейл Сьпірс (13) і мэксыканца Сант’ягі Гансалеса (29) — 7:6 (7:5), 6:3.
Да гэтага Мірны двойчы выйграваў US Open у парным разрадзе (у 2000 годзе з аўстралійцам Лейтанам Х’юітам і ў 2002 годзе зь індыйцам Махешам Бхупаці) і двойчы — у зьмешаным (у 1998 годзе з амэрыканкай Сэрэнай Уільямс, у 2007 годзе зь Вікторыяй Азаранкай).
У гэты ж дзень беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША. Другая ракетка сьвету адолела італьянку Флавію Пэнэта (83) зь лікам 6:4, 6:2.

У вырашальным матчы Азаранка сустрэнецца зь пераможцай паўфіналу Серэна Уільямс (ЗША, 1) - На Лі (Кітай, 6).