Паводле міністра, Пэнтагон прапанаваў прэзыдэнту ЗША «варыянты дзеяньняў для ўсіх магчымых абставінаў».
«Ён бачыў іх. Мы гатовыя», - сказаў ён ВВС.
Паводле Чака Хэйгэла, матэрыялы, якія цяпер зьбіраюць інспэктары ААН, абавязкова пацьвердзяць, што за хімічную атаку, якая мела месца на мінулым тыдні, нясе адказнасьць сырыйскі ўрад.
«Я думаю, досыць ясна, што хімічная зброя была ўжытая супраць народа ў Сырыі», - сказаў міністар.
Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў шэрагу дзяржаў не могуць прыйсьці да адзінага меркаваньня па пытаньні аб прымяненьні хімічнай зброі ў Сырыі і неабходнасьці нанясеньня ўдару ў адказ. Расея заявіла, што вайсковае ўмяшаньне ў Сырыі будзе мець «катастрафічныя наступствы» для рэгіёну.
ЗША і іх саюзьнікі разглядаюць магчымасьць нанясеньня вайсковага ўдару па Сырыі ў адказ на хіматаку ў Сырыі, у выніку якой загінула больш за 300 чалавек.
Расея і Кітай катэгарычна супраць. Яны сьцьвярджаюць пра адсутнасьць прамых доказаў прымяненьня хімічнай зброі ўрадавымі сіламі, і што яна магла трапіць у рукі паўстанцаў.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры назваў у панядзелак «пераканаўчымі і бясспрэчнымі» дадзеныя аб ужываньні хімічнай зброі пад Дамаскам.