Паводле аналітычнай справаздачы Нацбанку, эканоміка Беларусі ў першым квартале гэтага году дзейнічала ў неспрыяльных зьнешніх умовах. Запаволіліся тэмпы эканамічнага росту, зьмяншаўся зьнешні попыт на беларускую прадукцыю.
У выніку было зафіксаванае зьмяншэньне аб’ёмаў вытворчасьці:
«Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў студзені-чэрвені 2013 году скараціўся ў параўнаньні са студзенем-чэрвенем 2012 года на 4,2 адсотка (годам раней павялічыўся на 10,9 адсотка)».
Як паведамляецца ў справаздачы, гэта адбылося за кошт скарачэньня тэмпаў хімічнай вытворчасьці, вытворчасьці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў. Відавочна, што на мінус спрацавала і закрыцьцё пад ціскам Расеі бізнэсу з растваральнікамі, якія бязмытна вывозіліся за межы Мытнага зьвязу.
Нягледзячы на істотнае падзеньне вытворчасьці, Нацбанк зафіксаваў рост заробкаў.
«Рэальная заработная плата ў студзені — траўні 2013 году ў параўнаньні са студзенем — траўнем 2012 году вырасла на 21,5 адсотка (год таму — на 4 адсоткі).
Экспэрты прызналі, што павелічэньне заработнай платы «па-ранейшаму апярэджвае рост прадукцыйнасьці працы ў эканоміцы»: за студзень — травень 2013 году прырост прадукцыйнасьці працы склаў усяго 2,6 адсотка. Разам з тым рэальныя распараджальныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені — траўні 2013 году ў параўнаньні са студзенем — траўнем 2012 году вырасьлі на 20,6 адсотка (годам раней — на 6,2 адсотка).