Заяву пра тое, што ў навукоўцаў больш ня будзе «шалёных» заробкаў, Аляксандар Лукашэнка зрабіў на нарадзе ў пытаньнях разьвіцьця навукі 5 жніўня. Навукоўцы па-рознаму ўспрынялі гэтыя словы.
Прафэсар, доктар гістарычных навук Леанід Лыч сказаў Свабодзе, што ні ён асабіста, ні добра вядомыя яму калегі «ніякіх шалёных грошай не атрымліваюць»:
«Нашы вучоныя, якіх найбольшы працэнт у складзе гэтай катэгорыі інтэлігенцыі, шалёных заробкаў ня маюць. Напрыклад, кандыдаты навук, не дактары, маюць ня болей за тры мільёны рублёў на месяц. А гэта такая заработная плата, на якую мала хто пойдзе нават зь сярэдняй адукацыяй. Прасьцей пайсьці ў грузчыкі, дворнікі і г.д.»
Родны брат Леаніда Лыча акадэмік Генадзь Лыч са сьмехам кажа, што «гэта сапраўды „шалёныя“ грошы»:
«Сказаць, што яны не шалёныя — пры той умове, што загадчык сэктару, кандыдат навук атрымлівае меней за грузчыка крамы „Эўраопт“, — то гэта, канечне, „шалёныя“ грошы. Вось едзеш і чуеш — будаўнікі патрабуюцца. Скончыш квартальныя альбо паўгадавыя курсы, і пасьля будзеш атрымліваць ад 7 да 12 мільёнаў рублёў. А вось вы даведайцеся ў Акадэміі навук, які цяпер там сярэдні заробак. Магчыма, я і памыляюся, але, па маіх меркаваньнях, ён будзе, хутчэй, меншы за чатыры мільёны. І вось гэта — у сярэднім па Акадэміі навук».
Усе мае спробы высьветліць сярэдні заробак плёну не далі. Пытаньне перакідалі з аднаго кабінэту ў другі. Але адказу ніхто так і ня даў.
«Не займайцеся марнай справай», — параіла мне кандыдат хімічных навук, былая супрацоўніца Акадэміі навук Натальля Шульга:
«Гэтыя лічбы старанна хаваюцца. Сапраўды, ёсьць вузкая група асобаў, зусім не выбітных навукоўцаў, якія атрымліваюць такі высокі заробак, пра які нават страшна гаварыць. Але пераважная бальшыня ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі. Вельмі маленькі заробак. Таму людзі і сыходзяць, звальняюцца.
Калі я сыходзіла з Акадэміі, адзін рабочы з нашага інстытуту запытаўся: „Натальля, а як жа навука?“ Я яму адказала, што кідаць любімую справу вельмі цяжка. Для мяне гэта было вельмі складаным рашэньнем. Аднак ёсьць яшчэ пачуцьцё самапавагі. І я зрабіла выбар на карысьць самапавагі».
Другую тэзу з выступу Лукашэнкі пра тое, што навукоўцы павінны зарабляць грошы і на сябе, і на дзяржаву, Леанід Лыч камэнтуе так:
«На вялікі жаль, такіх вучоных ня толькі ў нас, але і ва ўсім сьвеце няма. Таму што многія вучоныя займаюцца такімі праблемамі, якія ня маюць эканамічнай аддачы. І таму зарабіць такой працай і на сябе, і на дзяржаву немагчыма».
Братаву думку падзяляе і акадэмік Генадзь Лыч:
«Ёсьць розныя вучоныя і розныя задачы. Ёсьць задачы, якія ставіць перад навукай дзяржава. Гэта найперш тычыцца гуманітарных і сацыяльных навук. Калі дзяржава лічыць, што трэба нейкую праблему распрацоўваць, і вучоныя гэтым займаюцца, то і плаціце ім. А дзе яшчэ яны павінны зарабляць грошы? Другой жа крыніцы няма. Ну, напрыклад, вучоныя, якія распрацоўваюць законы, вывучаюць сацыяльныя адносіны ў грамадзтве, вывучаюць гісторыю, культуру, разьвіваюць мову. Хто ім будзе плаціць за гэта, акрамя дзяржавы?!»
Не пагаджаецца з падыходам кіраўніка дзяржавы да працы навукоўца і Натальля Шульга:
«Мы ўвесь час хочам, нічога не патраціўшы, штосьці атрымаць. Гэта — наша сыстэма, гэта — наш падыход. У мяне пытаньне: „Мне прадаць кватэру, каб купіць неабходнае абсталяваньне, працоўнае месца, аплаціць усе камунальныя паслугі лябараторыі дзяржаве?“ А пасьля да мяне прыйдуць і адбяруць нават усё, што я зарабіла.
Акрамя таго, навуковыя публікацыі не аплачваюцца. Патэнт могуць купіць праз… 40 гадоў. Джон Нэш — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. Ён атрымаў гэтую прэмію ва ўзросьце 70 ці 65 гадоў, дакладна ня памятаю, за працу, якую ён зрабіў, калі яму было 20 гадоў. Дык што, яму трэба было цягам 45 гадоў паміраць з голаду?!»

Загадчык сэктару, кандыдат навук атрымлівае меней за грузчыка крамы „Эўраопт“,