«Расеі даўно трэба было даць Сноўдэну палітычны прытулак», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе БЕЛТА.
Інтэрфакс дадае, што Лукашэнка лічыць Сноўдэна здраднікам, але раіць кіраўніцтву Расеі даць яму палітычны прытулак.
«Бяда, раскруцілі гэтую тэму, і, напэўна, сёньня кіраўніцтва Расеі ня ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я б на месцы расейцаў асабліва не напружваўся, а даў Сноўдэну палітычны прытулак», — заявіў Лукашэнка журналістам у пятніцу ў Менску.
У Злучаных Штатах Амэрыкі Эдварду Сноўдэну завочна выставілі абвінавачаньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачаньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Сноўдэну 30 гадоў. Ён уцёк у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў. У прыватнасьці, ён апавёў пра тое, як перадаюцца зьвесткі пра тэлефонныя размовы празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама пра сачэньне за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаній ЗША за мяжой. У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.