Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан: Хочам, каб саміт Усходняга партнэрства быў пасьпяховы


Вярхоўны прадстаўнік па замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Эўразьвязу Кэтрын Эштан заявіла, што Брусэль хоча, каб саміт Усходняга партнэрства ў Вільні 28-29 лістапада сёлета стаў пасьпяховым, дадаючы, што шмат у чым гэта залежыць ад краін-партнэраў, якія павінны выканаць свае абавязаньні.

У прэс-рэлізе, апублікаваным пасьля сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу з шасьцю міністрамі замежных справаў краін-удзельніц Усходняга партнэрства — Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны — у Бруселі 22 ліпеня, Кэтрын Эштан выказала спадзяваньне, што калі краіны-ўдзельніцы ў бліжэйшы час выканаюць тыя абяцаньні, якія яны далі ў Брусэлі, то саміт у Вільні дасьць вынікі як у палітычным збліжэньні, так і ў эканамічнай інтэграцыі.

Нагадаем, што ў сустрэчы міністраў замежных справаў у Бруселі 22 ліпеня ўзяў удзел і прадстаўнік Беларусі, Уладзімер Макей. Спадар Макей ухіліўся ад адказу на пытаньне нашага карэспандэнта, ці Беларусь возьме ўдзел у саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні і на якім узроўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG