Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей пра вынікі сустрэчы ў Брусэлі: «Мы абмеркавалі ўсё, што тычыцца нашай супрацы з Эўразьвязам»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей адказаў на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка пра вынікі сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ і краін «Усходняга партнэрства».

Радыё Свабода: Вы прыедзеце ў Вільню?

Уладзімер Макей: Я ня ведаю. Гэта Эўразьвяз будзе вырашаць

РС: Ці вы гаварылі пра гэта сёньня?

Макей: Мы гаварылі пра Віленскі саміт, пра дэклярацыю, мы зрабілі некалькі прапановаў у дэклярацыю, у першую чаргу, тое, што ўсе дзяржавы-партнэры павінны трактавацца аднолькава, не дыскрымінавацца. І мы праявілі нашую зацікаўленасьць у супрацы ва ўсіх сфэрах «Усходняга партнэрства». І мы думаем, што актыўнасьць па канкрэтных праектах павінна быць галоўным кампанэнтам віленскай дэклярацыі, гэта дапаможа палепшыць бачнасьць «Усходняга партнэрства» у краінах Эўразьвязу і краінах-партнэрах. І мы павінны зьвярнуць больш увагі на бізнэс-вымярэньне. Вось гэта нашыя прапановы.

РС: А ці вы гаварылі пра зьняцьце санкцыяў узамен на вызваленьне палітвязьняў?..

Макей (перабіваючы): Мы абмеркавалі ўсе пункты, якія стаялі на парадку дня што да нашай супрацы з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG