Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча ў эўразону


Літва мае намер вясной будучага года накіраваць Эўракамісіі заяўку на далучэньне да эўразоны.

Пра такія пляны ўраду паведаміў прэм’ер-міністр Альгідрас Буткявічус. Днём раней ён сустракаўся ў Вільні з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лягард. «Нягледзячы на часовыя цяжкасьці, якія перажывае эўразона, МВФ падтрымлівае імкненьне Літвы ўвесьці агульнаэўрапейскую валюту», — сказала Лягард.

Перайсьці на эўра Літва плянуе ў 2015 годзе. Гэтая краіна будзе апошняй зь дзяржаваў Балтыі, якая зьменіць сваю нацыянальную валюту на адзіную эўрапейскую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG