Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўку на эўразону Літва падасьць вясной 2014-га


Вясной 2014 году Літва падасьць у Эўракамісію заяўку на ўступленьне краіны ў эўразону, заявіў прэм’ер-міністар краіны Альгірдас Буткявічус.

«Сёньня Літва выконвае ўсе Маастрыхцкія крытэры. Ужо два месяцы ў нас была дэфляцыя. І бюджэт наступнага году мы фармуем пры захаваньні фінансавай дысцыпліны», — адзначыў Буткявічус.

Літва хоча перайсьці на эўра ў 2015 годзе, перадае BNS.

Літва стане апошняй з краін Балтыі, якая заменіць сваю нацыянальную валюту на адзіную эўрапейскую.

Латвія пераходзіць на эўра 1 студзеня 2014.

Праз занадта высокую інфляцыю Літва не змагла ўвесьці еўра на пачатку 2007 году.

На дадзены момант нацыянальная валюта Літвы — літоўскі літ, які ёсьць адзіным плацёжным сродкам ад 1993 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG