Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — вырашальны дзень для Навальнага (інфаграфіка)

абноўлена

Аляксей Навальны сядае ў цягнік да Кірава, каб ехаць на суд
Аляксей Навальны сядае ў цягнік да Кірава, каб ехаць на суд
У Кіраў, дзе чакаецца абвяшчэньне прысуду Аляксею Навальнаму, зьяжджаюцца журналісты, палітыкі і грамадзкія дзеячы.

У Ленінскім раённым судзе, дзе слухаецца справа, паведамілі, што на судовае пасяджэньне прыбудуць больш за сотню журналістаў, у тым ліку з замежных СМІ.

Апазыцыянэра абвінавачваюць па справе аб крадзяжах маёмасьці прадпрыемства «Кировлес». Напярэдадні Аляксей Навальны быў зарэгістраваны кандыдатам на пасаду мэра Масквы. Прадстаўнік выбаркаму растлумачыў, што калі апазыцыянэр, вылучаны партыяй РПР-ПАРНАС, будзе асуджаны па справе «Кировлеса», і прысуд уступіць у законную сілу да дня галасаваньня, Навальнага з выбараў здымуць.

Пракуратура падчас спрэчак папрасіла прысудзіць Навальнага да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Абарона настойвае на апраўданьні. Прыхільнікі Аляксея Навальнага і сам актывіст лічаць вылучаныя супраць яго абвінавачваньні палітычна матываванымі.

Улады Кірава не ўзгаднілі мітынгі ў падтрымку Навальнага. У сераду і чацьвер у горадзе праходзяць адзінкавыя пікеты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG