Ігар Сімбіроў нарадзіўся 23 студзеня 1972 году ў Асіповічах. У 1988 годзе зьехаў ва Ўкраіну. У Днепрапятроўску скончыў тэатральную вучэльню. Працаваў у лялечным тэатры. У 1998 годзе вярнуўся на радзіму. У Асіповічах стварыў музычны гурт.
Ад 99-га актыўна бярэ ўдзел у дэмакратычным руху. За гэта ў 2000 годзе яго выключылі зь Беларускага ўнівэрсытэту культуры і звольнілі з пасады дырэктара Моладзевага цэнтру.
Згадвае пра Ігара Сімбірова ягоны сябар грамадзкі актывіст з Магілёва Валадар Цурпанаў:
«Так сталася, што я спрычыніўся да таго, што ён далучыўся да апазыцыйнай актыўнасьці. У той час ён быў сябрам праўладнага Беларускага Саюзу Моладзі. Гэтую арганізацыю ён кінуў і з галавой акунуся ў нашу справу. Ён быў вясёлым жыцьцялюбам. Ён аддаваў сябе напоўніцу той справе, якой быў верным. Да ўласнага жыцьця ён ставіўся ня так беражліва як хацелася б».
Доўгі час Ігар Сімбіроў дапамагаў пастару Эрнсту Сабілу будаваць у Асіповічах бажніцу Беларускай Эвангельскай царквы.
«У мяне беларускасьць на асаблівым рахунку. Ігар быў шчырым беларусам. Цяпер такіх становіцца ўсё меней. Ягоную беларускасьць я буду несьці колькі змагу па гэтай зямлі. Калі ён дазнаўся, што ў мяне могуць забраць недабудаваную царкву, то ён першы кінуўся яе ратаваць. Зьвярнуўся да беларускай грамады, каб сабраць грошы і дабудаваць беларускі дом. У гэтай справе ён першым сьвядома падставіў сваё плячо. Ён заўжды быў гатовы падставіць у любой беларускай справе сваё плячо. Такім я яго запомню».
Песьні Ігара Сімбірова запісаныя на кружэлцы, якую выдала беларуская Свабода ў праекце «Барды Свабоды». Зьміцер Бартосік згадвае:
«Першае слова, якое прыходзіць у галаву, калі кажуць пра Ігара — гэта „яскравы“. Мне было дужа дзіўна, што я яго ведаў ня доўга. Я зь ім пазнаёміўся, калі пачаў рабіць праграму „Барды Свабоды“. І я тады адкрыў, што ў Асіповічах ёсьць такі яскравы бард. І паводле выканьня, і паводле музыкі, і экспрэсіі. Мне шкада, што ягонае жыцьцё ня склалася іншым чынам. Шкада, што Беларусь ня цэніць сваіх яскравых творцаў. Шкада, што такія як Ігар нараджаюцца ў такім часе. Як бы ня прыкра мне было, але мяне дзівіць ягоная сьмерць».
Ігар Сімбіроў пасьля нядоўгае перапынку вярнуўся ў грамадзкую дзейнасьць у 2010 годзе. Працаваў выбарчай камандзе Уладзімера Някляева. Быў у калёне прыхільнікаў вылучэнца да прэзыдэнцтва, калі на яе напалі невядомыя. За Плошчу адседзеў 15 сутак у Жодзінскай турме.
Да свайго скону ён дамагаўся ад КДБ, каб яму вярнулі канфіскаваныя рэчы, у тымі ліку гітару і дзёньнік. Шматлікія звароты плёну не далі. Ягоныя рэчы так і застаюцца ў КДБ. Да сьмерці Ігар Сімбіроў гастраляваў з уласным музычна-паэтычным праектам.
Хаваць Ігара Сімбірова зьбіраюцца ў Асіповічах 14 ліпеня.
Ігар Сімбіроў у фільме «Даволі! Да Волі...»