Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найвышэйшыя асобы Расеі — за прытулак Сноўдэну


Падчас сустрэчы ў аэрапорце Шарамецьцева 12 ліпеня адвакат Генры Рэзьнік адказвае на пытаньні журналістаў пра сустрэчу са Сноўдэнам
Падчас сустрэчы ў аэрапорце Шарамецьцева 12 ліпеня адвакат Генры Рэзьнік адказвае на пытаньні журналістаў пра сустрэчу са Сноўдэнам
Сьпікер Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін і старшыня Рады Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка выказаліся за прадастаўленьне часовага прытулку Эдварду Сноўдэну.

Пры гэтым Сяргей Нарышкін аргумэнтаваў сваю пазыцыю тым, што ў ЗША Сноўдэна можа чакаць сьмяротнае пакараньне. «Але пры гэтым, вядома, Сноўдэну варта строга выконваць умовы, якія раней былі агучаны прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі, а менавіта не рабіць якіх-небудзь дзеяньняў супраць нашых амэрыканскіх партнэраў» — дадаў Нарышкін.

Сёньня былы супрацоўнік ЦРУ ЗША Эдвард Сноўдэн, якога ў ЗША абвінавачваюць у шпіянажы, сустрэўся ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева з расейскімі праваабаронцамі і заявіў, што просіць расейскія ўлады даць яму часовы прытулак.

Сустрэча са Сноўдэнам праходзіла ў транзытнай зоне аэрапорту ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня Сноўдэн прыбыў у Шарамецьцева з Ганконгу і з тых часоў застаецца ў транзытнай зоне аэрапорту. У пачатку чэрвеня ён абнародаваў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG