Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас візыту ў Літву даў інтэрвію газэце Lietuvos rytas. Поўны пераклад інтэрвію на беларускую апублікавала «Наша ніва».
Прапануем вам фрагмэнт інтэрвію, які тычыцца будучага саміту Ўсходняга партнэрства і стасункаў Эўразьвязу з Беларусьсю.
ЛР: Ці варта чакаць у бліжэйшай будучыні сур’ёзных зьменаў у ходзе рэалізацыі праграмы «Усходняга партнэрства»?
Барозу: Сустрэча на найвышэйшым узроўні Усходняга партнэрства, якая адбудзецца ў лістападзе ў Вільні, будзе важным мерапрыемствам. Эўракамісія спадзяецца падпісаць дамову аб асацыяцыі з Украінай і першасныя дамовы аб асацыяцыі з Малдовай, Грузіяй і Армэніяй. Дасягненьне гэтых пагадненьняў — сапраўдная трансфармацыя Ўсходняга партнэрства. Вядома, для таго, каб гэтыя намеры былі ажыцьцяўленыя, патрэбная цьвёрдая гатоўнасьць нашых партнэраў рэалізаваць абяцаныя рэформы. Гэта галоўная ўмова складаньня, падпісаньня і ратыфікацыі гэтых дамоваў.
ЛР: Якія, на вашу думку, шанцы Ўкраіны стаць чальцом ЭЗ, калі, вядома, яны ўвогуле ёсьць?
Барозу: З Украінай нас зьвязваюць мэты дасягненьня палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі. Палітыка Ўсходняга партнэрства прапануе такі фармат адносінаў усім партнэрам. Аднак узаемадзеяньне павінна грунтавацца на павазе да агульных каштоўнасьцяў, такіх як дэмакратыя, правы і асноўныя свабоды чалавека, а таксама празрыстасьць судовай сыстэмы дзяржавы. Спадзяемся, што Ўкраіна да лістапада прыйдзе да таго, каб адпавядаць крытэрам, якія яшчэ ў сьнежні былі ўстаноўленыя Радай замежных справаў. Гэта адпаведнасьць забясьпечыла б незваротнасьць працэсу рэформаў.
ЛР: Якія ўмовы Эўразьвяз ставіць Беларусі, каб усталяваць з гэтай краінай больш шчыльныя адносіны?
Барозу: Разьвіцьцё двухбаковых адносінаў ЭЗ і Беларусі залежыць ад дэмакратызацыі і мадэрнізацыі інстытутаў улады Беларусі. Мадэрнізацыя павінна закрануць сыстэмы захаваньня правоў чалавека і правасудзьдзя. Нельга нармалізаваць адносіны з рэжымам, калі ня будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітычныя зьняволеныя. ЭЗ хоча дапамагчы Беларусі ажыцьцявіць усе яе міжнародныя абавязальніцтвы ў гэтай сфэры.
Мы падтрымліваем сувязі зь беларускімі інстытутамі ўлады на ўзроўні міністраў і службовых асобаў і з грамадзянскай супольнасьцю, у асноўным у рамках праграмы «Эўрапейскі дыялёг аб мадэрнізацыі».