Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: ЭГУ атрымае 1 мільён эўра, як і летась


Пэтэр Стана
Пэтэр Стана

Пра гэта карэспандэнту нашага радыё ў Брусэлі заявіў Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле.

«Некалькі дзён таму Эўракамісія выдзеліла 1 мільён эўра са свайго бюджэту на падтрымку ЭГУ. Гэта дакладна такая самая сума, якую мы выдзелілі ўнівэрсытэту летась, так што няма прычыны казаць, што было нейкае скарачэньне або абмежаваньне фінансаваньня з боку Эўразьвязу,» – сказаў Пэтэр Стана.

А вось што ён адказаў на пытаньне ці разглядаецца магчымасьць скараціць фінансаваньне ў будучыні?

«Не разумею, адкуль паўстае гэтае пытаньне, бо, як я ўжо сказаў, мы толькі некалькі дзён таму ўхвалілі фінансаваньне для ўнівэрсытэту на гэты год. Сума, якая была ўхваленая — 1 мільён эўра — гэта дакладна такая самая сума, як летась. Я думаю, што гэта сьведчыць пра падтрымку гэтага ўнівэрсытэту з боку Эўразьвязу, і мы падтрымлівалі яго ад самага стварэньня».

Паводле пратаколу аднаго з паседжаньняў Сэнату ЭГУ, рэктар Анатоль Міхайлаў заявіў, што «ўкладаньне грошай у праекты, зьвязаныя зь Беларусьсю, рэзка зьнізілася, прыярытэты цяпер ляжаць у іншых рэгіёнах», і што Эўрапейская камісія, асноўны фундатар ЭГУ, скароціць фінансаваньне на 50%, пачынаючы з наступнага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG