Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая ўлада ў Эгіпце і рэакцыя сьвету


Эгіпцяне ў Нью Ёрку сьвяткуюць адхіленьне Мурсі ад улады
Эгіпцяне ў Нью Ёрку сьвяткуюць адхіленьне Мурсі ад улады

Учора эгіпэцкае войска адхіліла ад улады прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Ён сам і яго бліжэйшыя паплечнікі ўзяты пад варту. Старшыня Канстытуцыйнага суду Эгіпту Адлі Мансур сёньня будзе прыведзены да прысягі ў якасьці часовага прэзыдэнта.

Партыя Мурсі — «Браты-мусульмане» — расцанілі адхіленьне прэзыдэнта ад улады як вайсковы пераварот.

Велізарная колькасьць дэманстрантаў, якія сабраліся ўчора ў цэнтры Каіру, усю ноч сьвяткавалі перамогу. У некаторых гарадах, аднак адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і прыхільнікамі былога прэзыдэнта, прынамсі 9 чалавек загінулі.

Вайскоўцы абвясьцілі, што яны зачынілі тры ісламісцкія тэлеканалы.

Празь некалькі гадзін пасьля адхіленьня Мурсі ад улады прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з заявай, у якой выказаў «глыбокую занепакоенасьць» дзеяньнямі эгіпэцкіх вайскоўцаў і заклікаў новыя вайсковыя ўлады ў Каіры як мага хутчэй перадаць уладу дэмакратычна абранаму ўраду. Абама заявіў, што яго адміністрацыя пераглядае праграму замежнай дапамогі Эгіпту.

Кароль Савудаўскай Арабіі Абдала павіншаваў Адлі Мансура, старшыню Канстытуцыйнага суду Эгіпту з прызначэньнем часовым кіраўніком краіны.

Арабскія дзяржавы Пэрсыдзкай затокі Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты таксама віталі вестку аб адхіленьні Мурсі.

Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад сказаў, што пераварот у Эгіпце стаў паразай для палітычнага ісламу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG