Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыялёгія: беларусы баяцца галечы і страты здароўя


Чаго Вы баіцеся больш за ўсё? — такое пытаньне сацыёлягі НІСЭПД задаюць у апытаньнях, пачынаючы з 2000 году.

Прапаноўваецца закрытае пытаньне — рэспандэнтам прапаноўваецца выбраць з фіксаванага «мэню» пагрозаў.

Пагрозы асабістага характару (страта здароўя, працы, галеча) ўспрымаюцца больш востра, чым пагрозу грамадзтву ў цэлым, такія як замежная агрэсія ці страта краінай незалежнасьці. Зьвяртае на сябе ўвагу рост ўсьпрыняцьця як пагрозы пэрспэктывы страты працы. Ужо 6 гадоў гэта трэцяя ў іерархіі пагрозаў. Пры гэтым варта заўважыць зьніжэньне страха галечы, хаця адпаведнае пагроза і застаецца на другім месцы, а таксама значны рост за апошнія гады страху свавольства ўладаў.

Дынаміка адказаў прадстаўленая ў табліцы.

Варыянты адказу 06'00 05'07 03'08 03'13
Страты здароўя 63 74 61 59
Галечы 46 41 46 30
Злачыннасьці 35 25 12 18
Грамадзянскай вайны 32 13 9 14
Свавольства ўладаў 29 20 14 25
Страты працы 19 33 26 27
Замежнай агрэсіі 9 11 8 12
Страты незалежнасьці Беларусі 8 9 4 6
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG