Адказ на гэтая пытаньне высьвятляў амэрыканскі дасьледны цэнтар Pew Research Center, які ўвесну сёлета правёў апытаньне ў 39 краінах сьвету, ў тым ліку ў ЗША, у амаль палове краін Эўразьвязу, ў шэрагу краін Блізкага Ўсходу, Азіі і Афрыкі.
Найбольшымі міжнароднымі пагрозамі апытаныя ў цэлым лічаць глябальныя зьмены клімату і міжнародную фінансавую нестабільнасьць.
Аднак паказьнікі даволі істотна адрозьніваюцца ў розных рэгіёнах сьвету. У Эўропе 63% лічаць галоўнай пагрозай міжнародную фінансавую нестабільнасьць, у Італіі такую думку маюць тры чвэрці апытаных, а ў Грэцыі — ажно 95%.
У той жа час у ЗША ў тройцы галоўных пагрозаў — ядзерная праграма Паўночнай Карэі, пагроза ісламскага экстрэмізму і іранская ядзерная праграма.
Іерархію ўяўленьняў пра галоўныя пагрозы у розных краінах сьвету, дае наступная табліца.
У Беларусі гэтае апытаньне Pew Research Center не праводзілася. Прапануем вам, паважаныя чытачы, адказаць на падобнае пытаньне. Пагрозы, пералічаныя ў апытаньні Pew Research Center , мы дапоўнілі яшчэ некалькімі.
Пакідайце свае адказы ў камэнтарах ці дасылайце на пошту.

Галоўныя пагрозы | ЗША | Нямеччына | Польшча | Расея | Кітай |
Глябальныя зьмены клімату | 40 | 56 | 45 | 46 | 39 |
Міжнародная фінансавая нестабільнасьць | 52 | 56 | 63 | 46 | 38 |
Ісламскі экстрэмізм | 56 | 60 | 48 | 53 | 9 |
Іранская ядзерная праграма | 54 | 57 | 56 | 40 | 18 |
Ядзерная праграма КНДР | 59 | 55 | 57 | 39 | 20 |
Уплыў і роля ЗША | 23 | 19 | 23 | 37 | 39 |
Уплыў і роля КНР | 44 | 38 | 39 | 31 | 15 |