Міністры замежных спраў Літвы, Эстоніі, Латвіі і Нямеччыны на сустрэчы ў Коўне заявілі, што «дамовіліся пра неабходнасьць захоўваць уцягнутасьць Беларусі ў шматбаковым вымярэньні „Ўсходняга партнэрства“».
Разам з тым у заяве міністраў замежных спраў Літвы, Эстоніі, Латвіі і ФРГ Лінаса Лінкявічуса, Урмаса Паэта, Эдгарса Рынкевічса і Гвіда Вэстэрвэле гаворыцца:
«Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, каб ЭЗ перагледзеў сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі ў пазытыўным ключы».
Згадаўшы іншыя краіны «Ўсходняга партнэрства», міністры адзначылі, што канец тэхнічных перамоў дазваляе завяршыць перамовы аб асацыятыўным сяброўстве з Малдовай. Міністры таксама «выказалі надзеі на тое, што перамовы з Грузіяй і Армэніяй завершацца ў тэрмін і на саміце „Ўсходняга партнэрства“ ў Вільні будуць парафіраваныя ўсе тры пагадненьні».
Міністры таксама заклікалі Ўкраіну працягваць рэформы, каб сёлета ў Вільні зь ёй можна было падпісаць дамову аб асацыятыўным сяброўстве, паведамляе Інтэрфакс.