Гэта будзе мазаіка з бурштыну і іншых матэрыялаў памерам 2 мэтры на 70 сантымэтраў. Абраз будзе ўяўляць сабой кампазыцыю з выявамі абраза Маці Божай Будслаўскай, будслаўскага касьцёла, а таксама абрысаў дзяржаўных межаў Беларусі, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько.
Санктуарый Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — адна з галоўных сьвятыняў каталіцкага сьвету. Яна збудаваная на тым месцы, дзе жыла сям'я Ісуса, Марыі і Іосіфа.
Падрыхтоўка да сьвяткаваньня 400-х угодкаў абраза Маці Божай цягнулася тры гады.
У Будслаўскім фэсьце 5–6 ліпеня заплянаваны ўдзел папскага легата Жана-Луі Тарана, нунцыя Кляўдыё Гуджэроцьці, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і ды іншых духоўных асобаў Беларусі.
Арганізатары сьвяткаваньняў чакаюць, што сёлета ў Будслаў прыбудуць каля 45 тысяч вернікаў зь Беларусі і іншых краін. Каля 4 тысяч зь іх прыйдуць пешымі пілігрымкамі, а таксама будуць даяжджаць роварамі, матацыкламі і аўтамабілямі. Месца для намётавых гарадкоў і стаянак рыхтуецца ў межах 8 кілямэтраў ад Будслава.