Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 чэрвеня: Арнольд Макмiлiн сустракаецца з Радзівіламі


Арнольд Макмілін
Арнольд Макмілін

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Кампанія «У Беларусь і Эўропу – бязь візы!» пачынае другі фэстываль «Самаход-2013». Ён пачнецца 21 чэрвеня а 19-й гадзіне бясплатным канцэртам гуртоў Akute і Clover Club у менскім клюбе RE:PUBLIC.

У пасёлку Азярцо Менскага раёну а 17-й гадзіне пачнецца фальклёрны фэстываль «Сонцаварот». Падрабязнасьці на сайце www.etna.by/

У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам Алега Навіцкага, расейскага касманаўта, які нарадзіўся і вырас у Беларусі. Пачатак а 16-й гадзіне.

Грамадзкая арганізацыя «Ахова Птушак Бацькаўшчыны» запрашае на салаўіную экскурсію ў Лошыцкім парку Менску (уваход з боку Камвольнага камбінату). Пачатак а 20-й гадзіне.

У Люксэмбургу Рада Эўразьвязу будзе абмяркоўваць праграму эканамічных рэформаў у краінах зоны эўра.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

У 1741 годзе – нарадзіўся Жан Жылібэр, францускі натураліст, хірург, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдычнай акадэміі. У Горадні ён таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь і батанічны сад.

У 1905 – нарадзіўся францускі філёзаф і пісьменьнік Жан-Поль Сартр.

У 1910 – нарадзіўся расейскі паэт Аляксандар Твардоўскі.

У 1935 – нарадзілася француская пісьменьніца Франсуаза Саган.

У 1937 – загінуў Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР. Яго арыштавалі ў Маскве 14 чэрвеня 1937 году і скіравалі ў Менск, дзе ў час допыту ён выкінуўся з вакна 5-га паверху.

У 1941 годзе – нарадзіўся Арнольд Макмiлiн, брытанскі філёляг-славіст, прафэсар, папулярызатар беларускай літаратуры.

У 2001 – Джон Лі Хукер, знакаміты амэрыканскі блюзавы сьпявак і гітарыст.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Я хацеў бы жыць у ХVІІІ стагодзьдзі з умовай, калі б было шмат грошай. Гэта век прыгажосьці, мастацтва, музыкі, і наогул, здаецца, вельмі добры, элегантны век: Моцарт, Гайдн, мастакі Гейнзбар, Стабз. Гэта вялікі век для нябедных, хоць большасьць людзей у той час былі напалову граматнымі. Але вяршкі грамадзтва жылі лепш, чым у ХІХ ці ХХ стагодзьдзях. У ХVІІІ стагодзьдзі я жыў бы ў сваім замку ў Англіі і нічога ня ведаў бы пра Беларусь. Калі б не якія-небудзь выпадковыя знаёмствы з Радзівіламі…»

Арнольд Макмiлiн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG