У галасаваньні маюць права ўдзельнічаць дэлегацыі ўсіх 47 краін, якія цяпер уваходзяць у Раду ААН па правах чалавека.
Намесьнік старшыні праваабарончай арганізацыі «Вясна» Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што бальшыня дэлегацый выкажацца за працягненьне мандату спэцдакладчыка па Беларусі. Надзеі праваабаронцы грунтуюцца на раскладзе сілаў, што цяпер існуе ў Радзе ААН:
«Шмат краінаў, якія раней заўжды падтрымлівалі афіцыйную беларускую дэлегацыю, у прыватнасьці Расея, Кітай і Куба, на гэты час не зьяўляюцца сябрамі Рады. Бадай, з самых надзейных саюзьнікаў тут засталася толькі Вэнэсуэла. Справа ў тым, што ў радзе рэгулярна праходзіць ратацыя, і яе склад пасьля гэтага часткова зьмяняецца. Таму, я думаю, што найхутчэй адпаведная рэзалюцыя будзе прынятая і мандат спэцдакладчыка будзе працягнуты».
Як патлумачылі «Свабодзе» ў жэнэўскім офісе ААН, пасьля выступленьня спэцдакладчыка звычайна ладзіцца дыскусія. У асобных выпадках гэтым усё і абмяжоўваецца. Але калі ўстае пытаньне аб працягу мандату альбо яго спыненьні, то праводзіцца галасаваньне краінаў. Прычым пытаньне вырашаецца простай бальшынёй галасоў.
Валянцін Стэфановіч гаворыць, што 10 дзён таму ён асабіста прысутнічаў на нефармальным абмеркаваньні праекту рэзалюцыі, у якім прапануецца працягнуць мандат Міклаша Харасьці. Гэтую сустрэчу ў Жэнэве арганізавалі з ініцыятывы тых краін Эўразьвязу, якія цяпер уваходзяць у раду:
«Але там ня толькі Эўразьвяз быў прадстаўлены. Былі і краіны Лацінскай Амэрыкі: напрыклад, Аргентына, Уругвай. І яны таксама зьбіраліся падтрымліваць рэзалюцыю. Цікава, што прысутнічалі на сустрэчы і дэлегацыі краін, якія цяпер ня могуць галасаваць, напрыклад Кітаю. Кітайцы ўсё ўважліва слухалі. Але ў самой дыскусіі ня ўдзельнічалі».
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак таксама быў у Жэнэве:
«Разам з сваімі калегамі-праваабаронцамі зь Беларусі мы правялі там падрыхтоўчую працу. Мы расказалі пра сытуацыю ў Беларусі, каб дэлегацыі, якія пасьля будуць галасаваць, лепш ведалі пра стан правоў чалавека ў нашай краіне.
Што тычыцца дакладу, які прадставіў спадар Харасьці, то гэта збалянсаваны, комплексны і аб’ектыўны дакумэнт. Канечне, яго можна было б зрабіць і больш поўным. Але для гэтага патрэбна было, каб беларускія ўлады працавалі са спэцдакладчыкам. А яны ад супрацоўніцтва адмовіліся. У гэтай адмове я бачу іх крыўду: маўляў, прызначэньне спэцдакладчыка — гэта санкцыя супраць Беларусі. Насамрэч ААН, калі ўводзіць такую пасаду, робіць гэта не для пакараньня, а выключна з мэтай дапамагчы той ці іншай дзяржаве выправіць сытуацыю з правамі чалавека».