Кіеў абраны для сустрэчы з мэтай абмеркаваньня праблемаў беларускіх СМІ таму, што ўлады Беларусі дагэтуль не прызнаюць мандат спадара Харасьці і не даюць яму візы.
«Я падаваў заяўкі на атрыманьне беларускай візы некалькі разоў, і я ўсё яшчэ чакаю візу. Тым ня меней я маю спадзяваньне на супрацоўніцтва з урадам Беларусі, бо гэта ў ягоных інтарэсах», — заявіў Харасьці.
Перш за ўсё спадар Харасьці хоча вывучыць сытуацыю з палітвязьнямі, умовы ўтрыманьня ў турмах, а таксама практыку захаваньня свабоды слова, сходаў і аб’яднаньняў.
«Найбольш важна ўцягнуць урад у супрацоўніцтва ў рамках мандата аб спэцдакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі, каб мы маглі заявіць міжнароднай супольнасьці, што Беларусь знаходзіцца сярод дзяржаў, якія цалкам супрацоўнічаюць у галіне правоў чалавека».
Адказаў спадар Харасьці і на пытаньні чытачоў нашага сайту.
Вадзя: Ці лічыць ён сваю місію адметнай сярод шматлікіх папярэдніх? Калі так, то ў чым?
Харасьці: Асаблівасьць у тым, што ёсьць два тыпы спэцдакладчыкаў — адны адлюстроўваюць правы чалавека ў нейкай галіне ва ўсім сьвеце, іншыя рыхтуюць справаздачы аб усіх правах, але ў нейкай адной краіне. У прыватнасьці, Беларусі. І досьвед паказвае, што ўрад Беларусі цяжка прымае гэтых тэматычных дакладчыкаў.
Ігар: У чым складанасьць Беларусі для ААН? Ці ёсьць прыклады, калі зварот у ААН мяняў сытуацыю на месцы?
Харасьці: Я б не сказаў пра асаблівыя цяжкасьці. У мяне цудоўныя адносіны з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Складана толькі, што я не магу ў сваім дакладзе адлюстраваць пазыцыю ўраду ня ўскосна. Хацелася б, каб гэта было зроблена наўпрост, каб улады Беларусі прызначылі той узровень, які б мог выказаць афіцыйную думку.
Міклаш Харасьці мае прадставіць сваю справаздачу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені 2013 году — перад паседжаньнем Рады ў правах чалавека ААН, а ў кастрычніку — перад Генэральнай асамблеяй ААН.

У мяне цудоўныя адносіны з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Складана толькі, што я не магу ў сваім дакладзе адлюстраваць пазыцыю ўраду ня ўскосна