Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура рассакрэціла інфармацыю пра карупцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ў 2013 годзе адбылося павелічэньне колькасьці выяўленых карупцыйных злачынстваў, заяўляюць у Генэральнай пракуратуры краіны.

За чатыры месяцы 2013 году колькасьць выяўленых карупцыйных злачынстваў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году павялічылася з 823 да 911, паведамляе афіцыйны сайт Генпракуратуры.

На сайце таксама апублікаваная інфармацыя пра карупцыйныя крымінальныя справы.

У гэтым годзе расьсьледуюцца крымінальныя справы аб карупцыйных злачынствах адносна намесьніка кіраўніка адміністрацыі і начальніка ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну Менску, першых намесьнікаў старшыняў Гарадоцкага і Івацэвіцкага райвыканкамаў, намесьнікаў старшыняў Барысаўскага райвыканкаму і Жодзінскага гарвыканкаму.

Таксама карупцыйныя справы пачатыя супраць:
  • гендырэктара і начальніка аддзелу Менскага мясакамбінату, дырэктара прадпрыемства «Племптушкарэпрадуктар „Праўда“»
  • дырэктара філіі РУ «Вялейкарайгаз», ВРУП «Мінаблгаз»
  • дырэктара «Навасьвержанскага лесазаводу»
  • гендырэктара ААТ «Холдынг Магілёўводбуд»
  • дырэктара і начальніка ўчастку Ўздьзенскага лясгасу
  • начальніка аддзелу вытворча-тэхналягічнай камплектацыі ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат»
  • былога дырэктара ААТ «Гомельскі райаграсэрвіс» ды іншых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG