Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца «Эўрабачаньня-2013» Эмэлі дэ Форэст: дзякую Эўропе за веру ў мяне


Трыюмфатарка «Эўрабачаньня-2013» датчанка Эмэлі дэ Форэст падзялілася эмоцыямі ад перамогі на прэс-канфэрэнцыі пасьля завяршэньня конкурсу.

«Цяпер я вельмі шчасьлівая, я хачу падзякаваць Эўропе за веру ў мяне і маю песьню. Вядома, я адчувала пэўны ціск, гэта была стрэсавая сытуацыя. Які момант быў самым хвалюючым сёньня? Зьявіўся матылёк з дацкім сьцягам, мая каманда ў гэты момант ужо радавалася, а я спачатку нават не зразумела, што перамагла », — сказала датчанка.

Эмэлі дэ Форэст патлумачыла, чаму для яе было асабліва прыемна перамагчы менавіта ў Швэцыі: «Я самая шчасьлівая дзяўчына на зямлі. Ня толькі таму, што я выйграла «Эўрабачаньне», а таму, што зрабіла гэта ў Швэцыі, адкуль родам мой бацька».

На завяршэньне датчанка прызналася, што наўрад ці ў будучыні будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні». «Вядома, ты ніколі ня ведаеш, што рыхтуе табе будучыня. Але я ня думаю, што калі-небудзь яшчэ выступлю на «Эўрабачаньні». Лічу, што ў гэтую раку варта ўваходзіць толькі раз у жыцьці. Я самая шчасьлівая дзяўчына ў сьвеце менавіта тут і цяпер», — падсумавала Эмэлі дэ Форэст.

Нагадаем, прадстаўніца Даніі з кампазыцыяй Only Teardrops набрала 281 бал з 468 магчымых. У галасаваньні ўзялі ўдзел 39 краін.

Пра гэта пішуць naviny.by
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG