Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

абноўлена

 Аляксандар Ярашэвіч
Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек, сярод якіх калегі з Радыё Рацыя, журналіст Зьміцер Галко, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзтмітрыеў і Сяргей Вазьняк, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, жонка палітвязьня Паўла Вінаградава Сьвятлана і іншыя.

Перад вызваленьнем да Аляксандра Ярашэвіча прыходзіў начальнік турмы на Акрэсьціна і папярэдзіў яго, каб не было лёзунгаў і сымболікі.

Разам са сваім калегай Зьмітром Галко ён быў затрыманы ўвечары 6 траўня.

Журналістаў даставілі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менск, дзе склалі пратаколы.

Іх зьвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Галко быў асуджаны на 10 сутак арышту, а Ярашэвіч на 12.

Аляксандар Ярашэвіч: Забралі з жыцьця 12 дзён
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:11 0:00
Наўпроставы лінк


16 траўня з турмы на Акрэсьціна выйшаў Зьміцер Галко.

13 траўня адвакат абскардзіў прысуды журналістам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG