Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат абскардзіў прысуды журналістам


Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко перад пачаткам суду
Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко перад пачаткам суду

13 траўня Аляксандар Галіеў падаў касацыйныя скаргі ў Менскі гарадзкі суд на рашэньні суду Маскоўскага раёну адносна сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзьмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча.

7 траўня судзьдзі Яўген Хаткевіч і Тацяна Матыль асудзілі Дзьмітрыя Галко на 10 сутак, а Аляксандра Ярашэвіча на 12 сутак арышту.

Журналістаў прызналі вінаватымі ў парушэньні двух адміністрацыйных артыкулаў — 23.4 (непадпарадкаваньне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

У адмысловай заяве БАЖ выказаў пратэст у сувязі з адвольнымі затрыманьнямі і адміністратыўнымі арыштамі журналістаў, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі.

«Скаргі, хутчэй за ўсё, ня будуць разгледжаныя да канца тэрміну арышту нашых калегаў. Але я лічу, што неабходна прайсьці ўсе інстанцыі — хаця б для таго, каб пазьней абскарджваць гэтыя рашэньні ў наднацыянальных структурах», — адзначыў намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

13 траўня БАЖ накіраваў афіцыйныя лісты старшыні Сьледчага камітэту Валянціну Шаеву, міністру юстыцыі Алегу Сьліжэўскаму, міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу і генэральнаму пракурору Аляксандру Канюку, патрабуючы неабходных захадаў з нагоды затрыманьняў і арыштаў журналістаў.

Увечары 6 траўня Дзьмітрый Галко і Аляксандар Ярашэвіч вярталіся ад турмы на Акрэсьціна, дзе сустракалі затрыманых падчас шэсьця «Чарнобыльскі шлях». Калі яны падыходзілі да станцыі мэтро, побач спыніўся спэцназаўскі мікрааўтобус. Хлопцаў затрымалі і адвезьлі ў Маскоўскае РУУС, дзе яны і правялі ноч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG