Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ланская прабілася ў фінал «Эўрабачаньня»


Алёна Ланская выконвае песьню "Solayoh".
Алёна Ланская выконвае песьню "Solayoh".

Беларуская сьпявачка Алёна Ланская зь песьняй Solayoh выйшла ў фінал конкурсу песьні «Эўрабачаньне 2013».

Разам з Беларусьсю ў фінал трапілі Расея, Украіна, Малдова, Літва, Ірляндыя, Эстонія, Данія, Бэльгія і Нідэрлянды.

16 траўня ў швэдзкім Мальмё пройдзе другі паўфінал конкурсу, у якім за права выхаду ў фінал будуць спаборнічаць Латвія, Сан-Марына, Македонія, Азэрбайджан, Фінляндыя, Мальта, Баўгарыя, Ісьляндыя, Грэцыя, Ізраіль, Армэнія, Вугоршчына, Нарвэгія, Альбанія, Грузія, Швэйцарыя і Румынія.

Акрамя таго, у фінал «Эўрабачаньня» аўтаматычна залічаны краіны «вялікай пяцёркі», заснавальнікі конкурсу: Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Францыя, Гішпанія, а таксама леташні пераможца конкурсу Швэцыя. Фінал

«Эўрабачаньня 2013» пройдзе ў суботу 18 траўня. Беларусь выступіць на ім трэці раз у гісторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG