«Я даўно займаюся пчоламі. І аднойчы падумаў: а што, калі я пра гэтых пчолак буду расказваць іншым людзям, асабліва дзецям. Паспрабую ім растлумачыць, як жывуць пчолы, адкуль бярэцца мёд. І вось я прыдумаў такі, скажам, турыстычны прадукт — азнаямляльная экскурсія на пчаліную пасеку.
Бачу, што дзецям адных пчолак мала. Ім хочацца яшчэ нешта заўважыць, яшчэ нешта. І я падумаў: а што, калі стварыць музэйчык вясковага побыту. У мяне самога душа неабыякавая да гэтых старых рэчаў, сам жыву ў вёсцы і бачу гэта ўсё наяве. І каб гэтыя рэчы не прапалі, я і стварыў музэйчык вясковага побыту.
Мёд, які я атрымліваю ад пчол, мае наведвальнікі раскупляюць. А ў дадатак да мёду яны даведваюцца пра жыцьцё пчол. Так у мяне спалучаецца прыемнае і карыснае.
Аднойчы знайшоў у лесе ваўчанят. Мае дзеці — дачка і сын — пашкадавалі гэтых ваўчанят. Яны вырасьлі ў нашай сям’і і сталі сапраўдным аб’ектам нашай аграэкасядзібы.
У гэтых ваўкоў, паколькі яны вырасьлі побач зь людзьмі, то зьвярыныя інстынкты крыху страчаныя. Што яму самому ежу трэба дабываць — такога ў нашага ваўка у думках няма. А ў авечак, якія ходзяць тут, таксама ў думках няма, што тут побач ходзяць сапраўдныя ваўкі. Таму ў нас і ваўкі накормленыя, і авечкі цэлыя.
Бывае шмат у нас гасьцей з Расеі. З санаторыю «Крыніца» да нас прыяжджаюць, і выпадковыя расейскія турысты да нас завітваюць. У іх узьнікаюць пытаньні, колькі ў мяне зямлі, ці зайздросьцяць мне тут суседзі, ці хто перашкаджае. Вось у іх такія пытаньні ўзьнікаюць. А на мае, так бы мовіць, экспанаты, яны глядзяць шырокімі вачыма, ім усё гэта падабаецца. На мяне глядзяць як на такога дзівака, які столькі ўсяго сабраў і колькі гадоў жыцьця мне гэта каштавала і пытаюцца, ці адпачываю я ўвогуле калі. Бачна, што іх працоўны і людзкі мэнталітэт адрозьніваецца ад нашага беларускага.
(Кідае жарт экскурсантам з Расеі, зь якімі гаворыць па-беларуску). Тут у нас цячэ маленькая рэчачка — Гайна. Яна тут у нас пачынаецца з крыніцаў. Пяць гадоў таму сюды прыйшлі бабры. Якраз у той час наш прэзыдэнт выдаў указ, каб усе займаліся спортам. Асабліва ў лядовых палацах, якіх шмат будуюць у нас і дзе катаюцца і гуляюць у хакей. І бабры таксама пабудавалі плаціну вялікую і як толькі становіцца лёд, дастаюць канькі і катаюцца. Вось якія нашы бабры-спартсмэны.
З экскурсантам з Расеі гавару па-беларуску, але калі яны чаго не разумеюць, то пераходжу на расейскую, каб кожнае слова не перакладаць. Але звычайна яны самі згодныя паслухаць беларускую мову.
(Зноў жартуе з экскурсантамі). Хто ведае, дзе ў чалавека знаходзіцца частка цела — карак. Ні окорок, а карак. Карак — вось гэтае месца, куды ўзваліць можна які груз, і павалок. Дык вось каркі выкарыстоўваліся зімой, калі нарыхтоўвалі доўгія бярвеньні лесу.
Верыцца, што вось гэтае ўсё наша ня зьнікне ў нікуды, што ня ўсе людзі зьедуць у гарады, застануцца і ў вёсках жыць і традыцыі нашы трошкі захаваюцца. Веру, што і наша Беларусь не павінна загубіцца сярод вялізных краінаў. Мы самі павінны існаваць. У нас ёсьць свая мова, свая пісьменнасьць, свая вялікая багатая гісторыя. І ў гэтай вёскі, дзе я нарадзіўся, таксама вялікая багатая гісторыя".

Сталкеры Свабоды