На вёсцы — веснавая сяўба, а працаваць за рычагамі трактароў у многіх беларускіх калгасах няма каму. Чаму так здарылася? І якім коштам калгасная сыстэма будзе выконваць жорсткі загад Аляксандра Лукашэнкі пра як мага хутчэйшае завяршэньне пасяўной кампаніі?
Вось які ліст на гэтую тэму даслаў нам Аляксандар Пуранкоў зь вёскі Лешча Аршанскага раёну, зь якога пачну сёньняшнюю размову:
Пры такіх тэмпах аднабаковай працоўнай міграцыі, арыентаванай выключна на Расею, апусьцець неўзабаве могуць ня толькі вёскі, але і гарады — асабліва разьмешчаныя недалёка ад усходняй мяжы.
Нельга сказаць, што ўлада не заўважае гэтую тэндэнцыю, якая балюча адбіваецца на нацыянальнай эканоміцы. Апошнія паўтара года ў Беларусі шпарка расьце інфляцыя з адначасовым стрымліваньнем курсу беларускага рубля адносна замежных валют. Узровень жыцьця з гэтай прычыны істотна не мяняецца, а вось намінальны заробак у пераліку на даляры альбо расейскія рублі падвышаецца заўважна. Відавочна, разьлік на тое, каб зьменшыць розьніцу ў заробках з Расеяй і такім чынам зрабіць працоўную міграцыю менш прывабнай. Розьніца, і праўда, скарачаецца, але адначасова істотна расьце сабекошт беларускай прадукцыі, якая ў выніку страчвае канкурэнтаздольнасьць. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна расейцы масава езьдзілі на закупы ў беларускія крамы. Цяпер гэтая плынь цалкам спынілася. Тое ж адбываецца і на ўзроўні міждзяржаўнага гандлю. Склады беларускіх прадпрыемстваў перапоўненыя гатовай прадукцыяй, якую не ўдаецца прадаць з прычыны надта высокіх коштаў.
✉ ✉ ✉
У апошні тыдзень красавіка ў Беларусі традыцыйна праводзілася шмат імпрэзаў, прысьвечаных гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Найчасьцей гэта былі ўскладаньні кветак, жалобныя мітынгі і шэсьці. Але сям-там вырашылі падыйсьці да адзначэньня гэтай даты творча. Пра адзін такі выпадак паведамляе Марк Саньнікаў з Добруша:
«Прызнацца, быў вельмі зьдзіўлены, калі ў нашай раённай газэце „Добрушскі край“ ад 24 красавіка прачытаў абвестку, што з нагоды 27-й гадавіны аварыі на ЧАЭС у нас адбудзецца ня толькі мітынг-рэквіем ля памятнага знака адселеным вёскам, але і канцэрт у раённым Доме культуры з удзелам супрацоўнікаў дэпартамэнту аховы і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасьці раёну.
І што вы думаеце: канцэрт адбыўся ў поўным аб’ёме. „Сьвята“ атрымалася на славу: і сьпявалі, і скакалі, і ў далоні пляскалі. Цяжка ўявіць, колькі трэба было апаражніць чарак, каб прыдумаць такое адзначэньне гэтай даты. Цікава, а што яшчэ прыдумалі і як адзначалі гэткую знамянальную падзею ў іншых раёнах нашай Сінявокай?…».
Сапраўды, цяжка ўявіць, які канцэрт мастацкай самадзейнасьці можа пасаваць да такой драматычнай падзеі. Нельга сказаць, што ў такіх выпадках увогуле нідзе не наладжваюць культурных праграмаў. Канцэрты клясычнай сымфанічнай музыкі, напэўна ж, былі б у падобных сытуацыях дарэчы. Невядома, якой была праграма канцэрту ў Добрушы. Хочацца спадзявацца, што «Лявоніху» ды польку там усё ж не скакалі і вясёлых песень не сьпявалі.
✉ ✉ ✉
Пра падзел беларускага грамадзтва на прыхільнікаў і апанэнтаў дзейнага аўтарытарнага рэжыму разважае ў сваім лісьце на Свабоду Уладзімір Кісялёў, інжынэр зь Менску:
Вось ён, наш чалавек. Я ж казаў насамрэч на яе карысьць. Павінна ж быць у чалавека годнасьць. Каб жыць, расправіўшы плечы, а не з адчуваньнем вечнай віны перад кімсьці. Каб дачка-студэнтка ведала: яна вучыцца на заробленыя бацькамі грошы і не павінна ехаць у цьмутаракань, куды яе прымусова выпхнуць па разьмеркаваньні — нібыта дзеля таго, каб адпрацавала сваё „бясплатнае“ навучаньне.
Але ж не, ім больш падабаецца стаяць у пэрманэнтным згібе, прыніжацца, кланяцца. І што адметна: чым горш жывуць, тым больш павінны славіць дзяржаву за сваё, так бы мовіць, «шчасьлівае» жыцьцё.
Што адметна: падобныя развагі пра так званую «бясплатнасьць» мне даводзілася чуць і ад людзей адносна маладых, якія не засьпелі савецкіх рэаліяў, ня памятаюць, колькі ў рэальнасьці каштавала тое «бясплатна» па-савецку.
А сёньняшняе ж «бясплатна» па-беларуску насамрэч каштуе яшчэ даражэй. Зьвярніце ўвагу: за навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьць студэнтаў ужо плаціць. Прычым і колькасьць «платнікаў», і памер аплаты няспынна падвышаюцца. Так званая «бясплатная» мэдыцына пастаянна пашырае колькасьць платных паслугаў. Паспрабуйце бяз грошай палячыць зубы ці трапіць у прыстойную шпітальную палату! Апошнім часам чыноўнікі прапануюць увесьці плату нават за наведваньне паліклінік: ім падаецца, што людзі ходзяць туды на прыём без сур’ёзных падстаў… У рэальнасьці ступень сацыяльнай абароненасьці беларускіх грамадзянаў за гады аўтарытарнага рэжыму значна зьменшылася — і працягвае зьмяншацца.
✉ ✉ ✉
На мінулым тыдні адбылася прэзэнтацыя новага выданьня з сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта кніга прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Мы атрымліваем дзясяткі лістоў-заявак з розных рэгіёнаў Беларусі і з-за мяжы — з просьбай даслаць гэтую кнігу. Некаторыя аўтары выказваюцца і пра іншыя выданьні нашай кніжнай сэрыі. Некалькі цытат з апошніх лістоў. Вось што піша Віктар Шкрабаў зь Менску:
Пра Бібліятэку Свабоды выказваецца і Аляксей Крыцкі зь Менску:
І яшчэ адзін ліст — ад Ганны Шэрснман зь Вялейкі. Разважаючы пра тое, наколькі актуальная «турэмная» тэма ў сучаснай Беларусі, слухачка піша:
Мы ўдзячныя вам, шаноўныя слухачы, за добрыя словы і за цікавыя водгукі. Усім аўтарам лістоў на Свабоду — удзельнікам Клюбу сяброў нашага радыё, якія зьвярнуліся з адпаведнымі просьбамі, мы пастараемся даслаць новую кнігу «Турма і здароўе» ў бліжэйшы час.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
Вось які ліст на гэтую тэму даслаў нам Аляксандар Пуранкоў зь вёскі Лешча Аршанскага раёну, зь якога пачну сёньняшнюю размову:
«Настаў час сяўбы, а мэханізатараў у вёсках — вялікі недахоп. Самае сьмешнае, што назіраецца гэта ў краіне калгасаў ды саўгасаў, якая ўсюды хваліцца сваімі дасягненьнямі ў сельскай гаспадарцы. Насамрэч трактарыстаў у Беларусі дастаткова, але многім зь іх не да сяўбы: з посьпехам працуюць будаўнікамі ў Расеі.
Зразумела, Лукашэнка зноў неяк выкруціцца. Прыцягнуць студэнтаў, якія маюць пасьведчаньні трактарыстаў, адарвуць ад станкоў гараджан. Ну і, вядома, як жа ў гарачую пару без вайскоўцаў?
Што гэта будзе за праца — тэма асобнай вялікай размовы. Калі досыць складаную працу выконвае не адмысловец, то вядома, якая там якасьць. Асабіста мяне ўжо даўно не зьдзіўляе, што пасьля жніва, праведзенага сіламі мабілізаваных з гораду і з войска дылетантаў, застаецца поле, усыпанае зернем.
… Выбачайце, паважаны Валянцін, што ня маю магчымасьці часьцей дасылаць вам лісты. Як і многія іншыя беларусы, працую ў Расеі. А калі і зьбяруся напісаць, дык выяўляецца, што хтосьці са слухачоў Свабоды ўжо агучыў мае думкі. І гэта мяне не зьдзіўляе, бо ва ўсіх нас — адна бяда. Адпаведна — падобныя і развагі…».
Зразумела, Лукашэнка зноў неяк выкруціцца. Прыцягнуць студэнтаў, якія маюць пасьведчаньні трактарыстаў, адарвуць ад станкоў гараджан. Ну і, вядома, як жа ў гарачую пару без вайскоўцаў?
Што гэта будзе за праца — тэма асобнай вялікай размовы. Калі досыць складаную працу выконвае не адмысловец, то вядома, якая там якасьць. Асабіста мяне ўжо даўно не зьдзіўляе, што пасьля жніва, праведзенага сіламі мабілізаваных з гораду і з войска дылетантаў, застаецца поле, усыпанае зернем.
… Выбачайце, паважаны Валянцін, што ня маю магчымасьці часьцей дасылаць вам лісты. Як і многія іншыя беларусы, працую ў Расеі. А калі і зьбяруся напісаць, дык выяўляецца, што хтосьці са слухачоў Свабоды ўжо агучыў мае думкі. І гэта мяне не зьдзіўляе, бо ва ўсіх нас — адна бяда. Адпаведна — падобныя і развагі…».
Пры такіх тэмпах аднабаковай працоўнай міграцыі, арыентаванай выключна на Расею, апусьцець неўзабаве могуць ня толькі вёскі, але і гарады — асабліва разьмешчаныя недалёка ад усходняй мяжы.
Нельга сказаць, што ўлада не заўважае гэтую тэндэнцыю, якая балюча адбіваецца на нацыянальнай эканоміцы. Апошнія паўтара года ў Беларусі шпарка расьце інфляцыя з адначасовым стрымліваньнем курсу беларускага рубля адносна замежных валют. Узровень жыцьця з гэтай прычыны істотна не мяняецца, а вось намінальны заробак у пераліку на даляры альбо расейскія рублі падвышаецца заўважна. Відавочна, разьлік на тое, каб зьменшыць розьніцу ў заробках з Расеяй і такім чынам зрабіць працоўную міграцыю менш прывабнай. Розьніца, і праўда, скарачаецца, але адначасова істотна расьце сабекошт беларускай прадукцыі, якая ў выніку страчвае канкурэнтаздольнасьць. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна расейцы масава езьдзілі на закупы ў беларускія крамы. Цяпер гэтая плынь цалкам спынілася. Тое ж адбываецца і на ўзроўні міждзяржаўнага гандлю. Склады беларускіх прадпрыемстваў перапоўненыя гатовай прадукцыяй, якую не ўдаецца прадаць з прычыны надта высокіх коштаў.
✉ ✉ ✉
У апошні тыдзень красавіка ў Беларусі традыцыйна праводзілася шмат імпрэзаў, прысьвечаных гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Найчасьцей гэта былі ўскладаньні кветак, жалобныя мітынгі і шэсьці. Але сям-там вырашылі падыйсьці да адзначэньня гэтай даты творча. Пра адзін такі выпадак паведамляе Марк Саньнікаў з Добруша:
З нагоды 27-й гадавіны аварыі на ЧАЭС і сьпявалі, і скакалі, і ў далоні пляскалі
І што вы думаеце: канцэрт адбыўся ў поўным аб’ёме. „Сьвята“ атрымалася на славу: і сьпявалі, і скакалі, і ў далоні пляскалі. Цяжка ўявіць, колькі трэба было апаражніць чарак, каб прыдумаць такое адзначэньне гэтай даты. Цікава, а што яшчэ прыдумалі і як адзначалі гэткую знамянальную падзею ў іншых раёнах нашай Сінявокай?…».
Сапраўды, цяжка ўявіць, які канцэрт мастацкай самадзейнасьці можа пасаваць да такой драматычнай падзеі. Нельга сказаць, што ў такіх выпадках увогуле нідзе не наладжваюць культурных праграмаў. Канцэрты клясычнай сымфанічнай музыкі, напэўна ж, былі б у падобных сытуацыях дарэчы. Невядома, якой была праграма канцэрту ў Добрушы. Хочацца спадзявацца, што «Лявоніху» ды польку там усё ж не скакалі і вясёлых песень не сьпявалі.
✉ ✉ ✉
Пра падзел беларускага грамадзтва на прыхільнікаў і апанэнтаў дзейнага аўтарытарнага рэжыму разважае ў сваім лісьце на Свабоду Уладзімір Кісялёў, інжынэр зь Менску:
«Пачуў неяк на працы пахвальбу адной лукашысткі на адрас дзяржавы за тое, што, маўляў, яна бясплатна нас вучыць ды лечыць. Не ўтрымаўся, каб не запытацца: „Ты што ж, адгарбаціўшы ўсё жыцьцё, не зарабіла адзінай дачцэ на школу ці на ўнівэрсытэт? А твой бацька-будаўнік ня здолеў бы за ўласныя грошы вывучыць цябе?“ У сапраўднасьці — так, ня здолеў бы, бо дзяржава забірала вялізную частку заробленага. Памятаю, нават ва ўнівэрсытэцкім курсе палітэканоміі сацыялізму называлася аплата савецкаму работніку — нешта каля 10 капеек з кожнага рубля. У той час як у заходніх краінах гэтая лічба сягала 40 працэнтаў і вышэй. Адабраныя грошы ішлі ў асноўным у так званыя грамадзкія фонды спажываньня — на аплату ўсіх „бясплатных“ пуцёвак, садкоў, курсовак і г.д. Падкрэсьлю, гэта не падаткі, якія таксама вылічваліся, а зусім іншая скрыня для нашых грошай.
І цяпер нічога не зьмянілася, агромністы саўгас застаўся на месцы. Мабыць, на многіх (асабліва буйных) прадпрыемствах заробкі маглі б быць значна большымі, але ўлада жорстка кантралюе сытуацыю і плаціць роўна столькі, каб „не бузілі ды сядзелі ціха“.

Цікава, што жанчына, якой я гэта апавёў, надта ж расхвалявалася, пачала абурацца: „Як гэта не бясплатна! Таго ня можа быць! Ты лухту кажаш! Нейкія антыдзяржаўныя прамовы!“.
Вось ён, наш чалавек. Я ж казаў насамрэч на яе карысьць. Павінна ж быць у чалавека годнасьць. Каб жыць, расправіўшы плечы, а не з адчуваньнем вечнай віны перад кімсьці. Каб дачка-студэнтка ведала: яна вучыцца на заробленыя бацькамі грошы і не павінна ехаць у цьмутаракань, куды яе прымусова выпхнуць па разьмеркаваньні — нібыта дзеля таго, каб адпрацавала сваё „бясплатнае“ навучаньне.
Але ж не, ім больш падабаецца стаяць у пэрманэнтным згібе, прыніжацца, кланяцца. І што адметна: чым горш жывуць, тым больш павінны славіць дзяржаву за сваё, так бы мовіць, «шчасьлівае» жыцьцё.
Усё жыцьцё пражывуць у дзярме — і так прызвычаяцца, прынюхаюцца, што кожны невялікі подых сьвежага ветру ім ужо не даспадобы
Усё жыцьцё пражывуць у дзярме — і так прызвычаяцца, прынюхаюцца, што кожны невялікі подых сьвежага ветру ім ужо не даспадобы. Толькі перашкаджае радавацца роднаму калгаснаму паху. Што тут зробіш?
Асабіста я жыву ў асяродзьдзі сваіх сяброў-аднадумцаў і толькі зрэдку паводле абавязку службы неяк кантактую з лукашыстамі. Яны мне чужыя — ужо нават на фізычным узроўні. Яны — нам, мы — ім. Лукашызм падзяліў беларусаў на дзьве нацыі. У кожнай — свой сьцяг і свой сьветапогляд».
Асабіста я жыву ў асяродзьдзі сваіх сяброў-аднадумцаў і толькі зрэдку паводле абавязку службы неяк кантактую з лукашыстамі. Яны мне чужыя — ужо нават на фізычным узроўні. Яны — нам, мы — ім. Лукашызм падзяліў беларусаў на дзьве нацыі. У кожнай — свой сьцяг і свой сьветапогляд».
Што адметна: падобныя развагі пра так званую «бясплатнасьць» мне даводзілася чуць і ад людзей адносна маладых, якія не засьпелі савецкіх рэаліяў, ня памятаюць, колькі ў рэальнасьці каштавала тое «бясплатна» па-савецку.
А сёньняшняе ж «бясплатна» па-беларуску насамрэч каштуе яшчэ даражэй. Зьвярніце ўвагу: за навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьць студэнтаў ужо плаціць. Прычым і колькасьць «платнікаў», і памер аплаты няспынна падвышаюцца. Так званая «бясплатная» мэдыцына пастаянна пашырае колькасьць платных паслугаў. Паспрабуйце бяз грошай палячыць зубы ці трапіць у прыстойную шпітальную палату! Апошнім часам чыноўнікі прапануюць увесьці плату нават за наведваньне паліклінік: ім падаецца, што людзі ходзяць туды на прыём без сур’ёзных падстаў… У рэальнасьці ступень сацыяльнай абароненасьці беларускіх грамадзянаў за гады аўтарытарнага рэжыму значна зьменшылася — і працягвае зьмяншацца.
✉ ✉ ✉
На мінулым тыдні адбылася прэзэнтацыя новага выданьня з сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта кніга прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Мы атрымліваем дзясяткі лістоў-заявак з розных рэгіёнаў Беларусі і з-за мяжы — з просьбай даслаць гэтую кнігу. Некаторыя аўтары выказваюцца і пра іншыя выданьні нашай кніжнай сэрыі. Некалькі цытат з апошніх лістоў. Вось што піша Віктар Шкрабаў зь Менску:
«Лічу сэрыю „Бібліятэка Радыё Свабода“ вельмі ўдалай. Гэта — прыкметная зьява ў нашым беларускім грамадзкім жыцьці. У свой час пабываў у вас на прэзэнтацыях кніг „Сьлед матылька“ і „Гамбурскі рахунак Бахарэвіча“ — і асабіста пераканаўся ў гэтым».
Пра Бібліятэку Свабоды выказваецца і Аляксей Крыцкі зь Менску:
«Кнігі зь „Бібліятэкі Свабоды“ карыстаюцца вялікім попытам сярод маіх сяброў. Чытаюць многія, распытваюць пра навінкі. Лягчэй за ўсё параіць ім зьвярнуцца на сайт Свабоды, але, на жаль, ня ўсе маюць кампутары і ня ўсе імі карыстаюцца».
І яшчэ адзін ліст — ад Ганны Шэрснман зь Вялейкі. Разважаючы пра тое, наколькі актуальная «турэмная» тэма ў сучаснай Беларусі, слухачка піша:
«У Беларусі вялізная колькасьць устаноў, якія чамусьці называюць „папраўчымі“. Вось толькі каго там выпраўляюць і ў які бок? Апроч нэгатыву, у чалавека ў такіх мясьцінах нічога не ўкладваюць. Добра ведаю гэта, бо асабіста вымушана была сутыкнуцца з праблемай.
Вязьняў у нас вялізная колькасьць. І трапляюць туды ня толькі рэальныя злачынцы. Здараецца, чалавека падстаўляюць, робяць дурнем, даводзяць да страшнага псыхічнага стану — толькі дзеля таго, каб потым засадзіць. Для іх гэта найпрасьцей: зачынілі за высокія сьцены, зорачкі на пагоны начапілі, ордэны на мундзіры павесілі — прыемна! А што там робіцца з чалавекам? На якія пакуты яны яго асудзілі? Гэта мала каго цікавіць. Добра, што хоць Радыё Свабода зацікавілася гэтым».