Нацыянальны экалягічны камітэт будзе дзейнічаць стала і пасьля правядзеньня ўсіх акцыяў, зьвязаных з гадавінай Чарнобыля. Гэты камітэт будзе насіць імя Івана Нікітчанкі і будзе займацца пытаньнямі экалёгіі.
Арганізатары Чарнобыльскага шляху таксама паведамілі, што напярэдадні акцыі ў Менску, якая санкцыянаваная Менгарвыканкамам і адбудзецца 26 красавіка з 18 да 21 гадзіны, правядуць таксама выезд у чарнобыльскія рэгіёны. Аб’яднаная грамадзянская партыя заплянавала пікет у Астраўцы, і 26 красавіка лідэры партыі зьбіраюцца наведаць гэты горад.
Таксама сябры аргкамітэту, у прыватнасьці чальцы Беларускага народнага фронту, кампаніі «Гавары праўду» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, намерваюцца 25 красавіка, напярэдадні акцыі ў Менску, пабываць на Гомельшчыне — у Хойніцкім, Брагінскім раёнах.
Падчас акцыі 26 красавіка ў Менску будуць зьбіраць подпісы супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама ахвяраваньні, каб лячыць анкалягічна хворых дзяцей у Бараўлянах.