Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэса Стшэлец: «У Беларусь больш не прыеду»


Тэрэса Стшэлец
Тэрэса Стшэлец

Карэспандэнт Свабоды дазваніўся да адпушчанай зь Беларусі польскай грамадзянкі Тэрэсы Стшэлец, калі тая з мужам Яраславам пад’яжджала на машыне да свайго дому ў вёсцы Ортэль Крулеўскі за 30 кілямэтраў ад Тэрэспаля.

«Я якраз пад’яжджаю да свайго дому і бачу шмат машын. Ой, вось я ўжо дома, а ў дварэ поўна рэпартэраў… На душы мне ўжо лепей, я нават ня ведаю, як радавацца».

На пытаньне, што яна цяпер скажа польскім журналістам, Тэрэса адказала Свабодзе:

«Нават ня ведаю. Тое, што я шчасьлівая. Гэта напэўна, што шчасьлівая, што зараз увайду ў свой дом і ўсіх павітаю».

Максымальна коратка падсумоўваючы свае прыгоды ў Беларусі, Тэрэса Стшэлец заявіла:

«У Беларусь ужо напэўна ніколі больш не вярнуся».

Муж Тэрэсы Яраслаў Стшэлец, які суправаджаў яе зь Берасьця, да разгорнутых камэнтароў таксама не гатовы:

«Што тут сказаць! Мы ўсе на эмоцыях. Мусім астынуць. Вернемся дадому, адпачнем і тады ўжо пра ўсё распавядзем… Але найперш пойдзем да лекара, бо Тэрэса толькі што спыніла галадоўку і трэба зрабіць усё, каб ня зьнішчыць здароўе».

16-гадовы сын Стшэльцаў на момант вяртаньня мамы зь беларускага «палону» быў яшчэ ў школе і ня ведаў, калі канкрэтна маці будзе ехаць зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG