Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарколяг: Алькаголік вінаваты ў сваёй хваробе ня больш, чым язьвеньнік


Лекар-нарколяг Алег Капылоў у эфіры «Свабоды» выказаў сваё стаўленьне да ініцыятывы ўладаў браць грошы за лячэньне зь нецьвярозых.


Алена Радкевіч: Вы за ці супраць?

Алег Капылоў: Кожны грамадзянін Беларусі — гэта грамадзянін, і якім шляхам ён прыйшоў да такога фіналу, тут варта падыходзіць па-рознаму, таму што не заўсёды чалавек па сваёй волі атрымлівае хваробу ў выніку ўжываньня алькаголю.

Радкевіч: Які агульны сацыяльны партрэт сёньняшняга алькаголіка? Ці памяняўся ён апошнім часам? Ці гэта бамжы, дэклясанты, як мы прызвычайліся аб іх думаць альбо дадалося моладзі і пасьпяховых людзей?

Але не заўсёды сьпіваюцца найгоршыя. Часьцей сьпіваюцца найлепшыя.

Капылоў: Першапачаткова агульнага партрэту і асабістых характарыстык не існуе. Любы чалавек у грамадзтве можа стаць алькаголікам. Для гэтага патрэбныя розныя фактары. І партрэт за апошнія гадоў 20 памяняўся двойчы. С пачаткам перабудовы гэты было ў рамках росту прадстаўнікоў бізнэс-клясу — карпаратывы, зьдзелкі, фуршэты... А бамжамі не нараджаюцца, бамжамі становяцца. Гэта сьледзства.. У 1990 гады бізнэсоўцы і іх жонкі асабліва станавіліся алькаголікамі. А з пачатку 2000 гадоў партрэт яшчэ раз зьмяніўся. Сёньня непакоіць рост жаночага алькагалізму і падлеткавага.

Радкевіч: Ваша меркаваньне. як спэцыяліста, чаму людзі п’юць у сёньняшняй Беларусі? У ёй жа ёсьць тое, што многія ўспрымаюць як асноўную каштоўнасьць — стабільнасьць, здавалася б...

ёсьць людзі, якія ўжываюць дастаткова вялікую колькасьць алькаголю і да 40-50 гадоў ня маюць праблемаў з гэтым

Капылоў: На сёньня ў грамадзтве ёсьць такая пазыцыя, што алькагалізм гэта зьява, ўласьцівая людзям так бы мовіць ніжэйшага клясу, ізгоям грамадзтва ці людзям, якія ня хочуць прытрымлівацца нармальных крытэраў і правілаў, якія існуюць у грамадзтве. Але не заўсёды сьпіваюцца найгоршыя. Часьцей сьпіваюцца найлепшыя.

Радкевіч: Што хутчэй вядзе да алькагалізму — кожны дзень ўжываць па трошку альбо цэлы тыдзень весьці цьвярозае жыцьцё, а ўжо ў пятніцу, што называецца, даць сабе волю?

Капылоў: Тут трэба падыходзіць вельмі дыфэрэнцавана. Мы зараз праводзім вялікае дасьледаваньне на падлетках, на маладых людзях і вывучаем ўплыў генэтычных фактараў. Мы бачым, што ёсьць катэгорыя людзей, якія, пачаўшы піць пакрыху, цягам некалькіх гадоў сьпіваюцца вельмі хутка. А ёсьць людзі, якія ўжываюць дастаткова вялікую колькасьць алькаголю і да 40-50 гадоў ня маюць праблемаў з гэтым.

Радкевіч: І што гэта гены?

трэба разглядаць алькагалізм не як нейкую зьяву, а як хваробу

Капылоў: У адным выпадку так. Па выніках нашага дасьледаваньня вынікае, што ёсьць катэгорыя людзей, якім патрэбны толькі маленькі штуршок і ён хутка ператвараецца ў чалавека, які знаходзіцца на задворках грамадзтва, а ёсьць людзі, якія ўстойлівыя і ім патрэбна крыху болей. Але трэба разглядаць алькагалізм не як нейкую зьяву, а як хваробу. Як сказаў адзін з клясыкаў, амэрыканскі псыхааналітык Франц Аляксандэр, алькаголік вінаваты ў сваёй хваробе ня больш, чым язьвеньнік у сваёй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG