Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарколягі — за забарону прадаваць алькаголь асобам да 21 году


Наркалягічная служба Менску выступае за забарону прадаваць алькаголь асобам да 21 году. Пра гэта паведаміла загадчыца амбуляторнага аддзяленьня Менскага гарадзкога наркалягічнага дыспансэру Аксана Волкава.

Паводле яе слоў, існуе выразная карэляцыя паміж ужываньнем алькаголю ў юнацтве і захворваньнем на алькагалізм у сталым веку. У сувязі з гэтым наркалягічная служба лічыць неабходным забараніць продаж алькаголю асобам да 21 году.

Як падкрэсьліла Волкава, сярод найбольш эфэктыўных захадаў антыалькагольнай палітыкі — таксама зьмяншэньне даступнасьці сьпіртных напояў. "Гэта азначае, што неабходна павялічыць цану на алькаголь, зьменшыць колькасьць пунктаў продажу сьпіртнога, абмежаваць яго продаж у адзін з выходных дзён і забараніць начны продаж", — сказала яна.

Неабходна павялічыць цану на алькаголь, зьменшыць колькасьць пунктаў продажу сьпіртнога, абмежаваць яго продаж у адзін з выходных дзён і забараніць начны продаж
Спэцыяліст адзначыла актуальнасьць праблемы высокага спажываньня алькаголю ў краіне. Цяпер у Беларусі спажываецца 10—12 літраў чыстага алькаголю на душу насельніцтва ў год. Пры гэтым экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць адносна бясьпечным спажываньне да 8 літраў алькаголю ў год на душу насельніцтва. Праблема для Беларусі — і тое, што насельніцтва аддае перавагу моцнаму алькаголю, тым часам як у Эўропе больш ужываюць слабыя сьпіртныя напоі.

На 1 жніўня 2011 году на ўсіх відах уліку ў наркалягічным дыспансэры стаяла 46 605 чалавек, у тым ліку 8920 жанчын, 4493 падлеткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG