Шэсьць унівэрсытэтаў ЗША і Вялікабрытаніі узначальваюць сьпіс
найлепшых вышэйшых навучальных установаў у рэйтынгу, складзеным сёлета кампаніяй Times Higher Education і інфармацыйным агенцтвам Reuters.
Гарвардзкі ўнівэрсытэт (ЗША), Масачузэцкі тэхналягічны інстытут (ЗША), брытанскія Кэмбрыдж і Оксфард, амэрыканскія унівэрсытэты Бэрклі і Стэнфард — вось як выглядае шасьцёрка найлепшых.
Унівэрсытэты ЗША дамінуюць у сьпісе Times Higher Education і паводле колькасьці, сярод сотні найлепшых іх 43 — амаль кожны другі. Вялікабрытанія прадстаўленая ў сьпісе 9 навучальнымі ўстановамі, Аўстралія — шасьцю, Нямеччына, Японія і Галяндыя — пяцьцю, Францыя — чатырма, Канада, Ганконг і Швэцыя — трыма. Рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і краін СНД прадстаўлены ў сьпісе адным Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэтам, які заняў 50 месца.
Рэйтынг заснаваны на адказах 16300 вядучых навукоўцаў з розных краін сьвету, якім было прапанавана вылучыць ня больш як 15 лепшых унівэрсытэтаў у іх вобласьці ведаў